называ́емый

1. прич. называ́ны;

2. прил. зва́ны; назва́ны;

так называ́емый так зва́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

озна́ченный

1. азна́чаны;

2. (обозначенный) абазна́чаны;

3. (вышеуказанный, упомянутый) канц. адзна́чаны; (названный) назва́ны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нарачоны (наречоный) ’названы’ (Нас.), нарачоная ’нявеста’ (Сл. ПЗБ), укр. наре́чений ’заручоны’, ’жаніх’, рус. нареченныйназваны’, ’нарачоны, заручоны’, польск. narzeczony ’тс’. Да *rekti, гл. рэкнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

памя́нуты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад памянуць.

2. у знач. прым. Упамянуты, названы. Хоць шмат прайшло з памянутых часін, Хоць выгляд краю роднага змяніўся, Ніколі не забудзеш тых мясцін, Дзе ненавідзець ворага вучыўся. Кляўко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пустазво́нства, ‑а, н.

Разм.

1. Пустыя, беззмястоўныя словы, размовы. У літаратуры перамагае толькі чалавечае і чалавечнае, і фальш, пустазвонства, бяздумная даніна чарговай модзе.. урэшце будуць названы сваімі імёнамі. «Полымя».

2. Паводзіны, словы пустазвона. Максіма раздражняла Міколава пустазвонства. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабраці́м ‑а, м.

Той, хто звязаны з кім‑н. пабрацімствам; названы брат. Паклялася сталіцы Пабрацімаў сям’я... Бялевіч. // Разм. Самы блізкі друг, таварыш. Алёша гатовы быў заплакаць. Ад шчасця, ад радасці за сябе, за свой хор, за сваіх пабрацімаў. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Крыво́к ’кулік’ (Мат. Гом.). Магчыма, так названы паводле «крывых скачкоў». Гл. крывы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

памянёны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад памянуць (гл. памінаць у 1 знач.).

2. у знач. прым. Названы. Не ў кожнага з памянёных дабрадзеяў я была [у гасцях]. Інакш не мела б часу схадзіць на сенажаць і ў сад, у бібліятэку, на ферму. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лісі́цкі, лісічкі ’чырвоныя парэчкі’ (ТС). Як і папярэдняе (лісіца3), ягады названы так паводле чырвонага колеру.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мядня́к ’грыб, падобны да апенькі’ (калінк., Мат. Гом.). Відаць, да медзь, медны (гл.). Названы паводле колеру.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)