Карма́г ’абломак нажа’ (Грыг.). Відаць, трэба чытаць карман (гл.). якое ад карнай ’нож з кароткім зламаным лязом’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вастрыё, -рыя́ ср.

1. прям., перен. остриё;

в. нажа́ — остриё ножа́;

в. кры́тыкі — остриё кри́тики;

2. тех. жа́ло

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

струг 1, ‑а, м.

1. Інструмент для грубай апрацоўкі драўніны струганнем; агульная назва інструментаў для стругання.

2. Землярыйная машына, якая зразае грунт слаямі пры дапамозе нажа.

струг 2, ‑а, м.

Уст. Драўлянае рачное судна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нажавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да нажоў. Нажавы цэх. // Зроблены пры дапамозе нажа. Нажавая работа. Нажавая рана.

2. Які мае нож. Нажавы апарат. □ У .. [байцоў] былі самазарадныя вінтоўкі з нажавымі штыхамі, поўныя падсумкі патронаў. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скры́лік, ‑а, м.

Памянш. да скрыль; невялікі скрыль чаго‑н. для яды. Стол быў небагаты — тонкія скрылікі каўбасы на талерцы, падсмажаная на маргарыне бульба, крупнік, запраўлены кансервамі. Хадкевіч. Тонкія скрылікі бульбы зляталі з нажа ў гарачы тлушч. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разамле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Стаць расслабленым, вялым. Цела сагрэлася, разамлела, думкі затуманіліся салодкай дрымотай. Якімовіч. Падняцца трэба толькі. Але цяжка падняцца, каб і хацеў, — разамлелі ногі, баляць плечы, ныюць і пякуць на далонях мазалі ад нажа. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лязо́, ‑а; мн. лёзы, ‑аў; н.

1. Вострая частка рэжучай ці сякучай прылады. Лязо нажа. Лязо касы. □ Вочы Змітрака блішчалі, жылістыя рукі, паабдзіраныя ламаччам, дрыжалі, дакранаючыся да ляза сякеры. Бажко.

2. Разм. Тонкая стальная пласцінка для брыцця з двума завостранымі краямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяржа́нне, ‑я, н.

Ручка якой‑н. прылады (лапаты, малатка, нажа і пад.). З дальняга кутка.. выйшла кабета, з дзеркачом на доўгім дзяржанні ў адной руцэ і бляшаным шуфлікам — у другой. Дуброўскі. — Міша Расолька зламаў дзяржанне матыкі і не працуе. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тыльё ‘тупы бок касы’ (Чуд.), ‘тыльная частка нажа’ (ТС), тыллё ‘лязо нажа’ (Касп., Мат. Маг.) — адносна апошняга Станкевіч мяркуе, што гэта старана, процілеглая лязу (Стан., 1173), аднак фіксацыя ў розных населеных пунктах пярэчыць гэтаму меркаванню. Да тыл (гл.); змена семантыкі, магчыма, звязана з мясцовай трансфармацыяй зыходнага слова ў дыял. тул, гл. Сюды ж памянш.-ласк. ты́льечко ‘паркан’ (Доўн.-Зап., Пін.), параўн. тыльна сцяна ‘глухая сцяна з цэлых бярвёнаў, прасла’ (ЛА, 4), магчыма, першапачаткова ад тын, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адлама́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; зак., што і чаго.

Зламаўшы, аддзяліць частку ад цэлага. Васіль нахіліўся.. і адламаў галінку з вясёлымі кучаравымі коцікамі. Шамякін. // Аддзяліць без нажа кавалак чаго‑н. [Алесь] адламаў хлеба, узяў гурок і са смакам закусіў. Чарнышэвіч. // Адбіць, адкрышыць. Адламаць кавалак пароды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)