насы́титься

1. (наесться) пад’е́сці, нае́сціся;

2. хим., перен. насы́ціцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напха́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. (разм.).

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сабрацца, стоўпіцца ўнутры чаго-н.; набіцца.

Напхалася людзей у хату.

2. Наесціся (груб.).

Н. бульбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надзю́бацца, ‑аецца; зак.

Разм. Удоваль падзюбаць; наесціся, дзюбаючы. Птушкі надзюбаліся зярнят. // Напіцца спіртнога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́вязка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

Тое, чым завязваюць (вяровачка, шнурок, тасьма).

Трэба мацнейшая з., бо гарох рассыплецца.

Па самую завязку або пад завязку (разм.) — наесціся ўволю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трыбу́х, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

1. Страўнік.

2. Жывот (іран.).

Напхаць т. (наесціся).

3. толькі мн. Вантробы (страўнік, кішкі і пад.).

|| прым. трыбухо́вы, -ая, -ае (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Нацяле́мкацца, нацелемкаццанаесціся, напіцца ўволю’ (ТС). Відаць, да гукапераймальнага *цялем (целем), параўн. целёмаць ’разумець’, целемёш ’поўнае дзіця’ (ТС), параўн. пацапаццанаесціся; напрацавацца і г. д.’, нацёпкаццанаесціся, напіцца ўволю’ (ТС) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

надзяўбці́ся, ‑дзяўбуся, ‑дзяўбешся, ‑дзяўбецца; ‑дзяўбёмся, ‑дзеўбяцеся; пр. надзёўбся, ‑дзяўблася, ‑лося; зак.

Клюючы, наесціся ўволю (пра птушак). Надзяўбціся зярнят.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Начумі́ццанаесціся занадта’ (Ян.). Няясна; магчыма, да чуми ’хвароба’, тады *наесціся да чумы, як прастамоўнае да халеры ’вельмі многа, шмат’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ад’е́сціся, ад’е́мся, ад’ясі́ся, ад’е́сца; ад’ядзі́мся, ад’ясце́ся, ад’яду́цца; ад’е́шся; зак. (разм.).

1. Паправіцца, пасыцець ад добрай яды; адкарміцца.

Кабан ад’еўся.

2. Наесціся чаго-н. удосталь.

Ад’еліся за лета яблыкаў і груш.

|| незак. ад’яда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напа́свіцца, ‑сецца; зак.

Наесціся на пашы; уволю, многа папасвіцца (пра жывёлу, птушак). І нічога.. кабылка не ела, відаць, напасвілася. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)