Прыспе́ць ’наступіць, надысці, настаць, (пра час, справу, патрэбу); абавязкова спатрэбіцца, вельмі захацецца’; ’прыйсці, з’явіцца ў патрэбны момант, паспець, не спазніцца’; ’застаць, заспець’ (ТСБМ, Гарэц.; астрав., Сл. ПЗБ; ТС), ’паспець, не спазніцца’ (Др.-Падб.), ’паспець (напр., пра яблыкі)’ (гродз., Сл. ПЗБ), прісьпе́ць ’паспець, не спазніцца’ (Бяльк.). Рус. приспе́ть ’паспець, надысці, настаць; пасадзейнічаць’, дыял. ’паспець, рабіцца гатовым; выспяваць’, укр. приспі́ти ’паспець; выспець’; чэш. přispěti, славац. prispieť ’дапамагчы, пасадзейнічаць’, серб.-харв. прѝспети ’паспець, не спазніцца; паспець, зрабіцца гатовым’, славен. prispéti ’паспець, не спазніцца; дапамагчы, зрабіць уклад’. Да спе́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

надви́нуться

1. насу́нуцца, мног. панасо́ўвацца;

2. перен. (приблизиться во времени) наблі́зіцца, надысці́; см. надвига́ться.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нахо́дзіць 1, ‑дзіць; незак.

1. Незак. да найсці ​1.

2. Тое, што і надыходзіць (гл. надысці ў 1 знач.). Находзіць свята. □ — Ну, што ж? У лесе паначуем: Находзіць ноч, падбіўся конь. Колас.

нахо́дзіць 2, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць.

Незак. да найсці ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наско́чыць, -ко́чу, -ко́чыш, -ко́чыць; зак.

1. на каго-што. З ходу, з разгону наткнуцца на каго-, што-н.

Н. на плот.

2. на каго (што). Раптоўна накінуцца, напасці на каго-н.

Мядзведзь наскочыў на чалавека.

3. Нечакана з’явіцца (прыехаць, прыйсці і пад.).

Партызаны наскочылі з лесу.

4. перан. Раптоўна ўзнікнуць, пачацца і г.д. (пра вецер, мяцеліцу і пад.).

Наскочыў мароз.

5. Пра час, пару года: хутка надысці, настаць (разм.).

А тут і жніво наскочыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

воспосле́довать сов., книжн. (произойти после чего-л., явиться следствием) адбы́цца; вы́йсці; з’яві́цца; (наступить) наста́ць, надысці́; (случиться) ста́цца, зда́рыцца (пасля́ чаго́е́будзь).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падкра́сціся, ‑крадуся, ‑крадзешся, ‑крадзецца; ‑крадзёмся, ‑крадзяцеся; пр. ‑краўся, ‑кралася; зак.

Наблізіцца, падысці крадком, непрыкметна, паціху. [Рыль] туліцца бліжэй да чаротаў, каб спрытней падкрасціся да дзікіх качак. Колас. Аднойчы да калючай агароджы лагера падкраліся трое падлеткаў. Новікаў. // Надысці, настаць неўзаметку (аб здарэннях, з’явах і пад.). Падкралася старасць. Падкралася восень. Падкраўся страх. □ Паволі і непрыкметна падкраўся вечар. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

настаць, прыйсці, надысці, наступіць, насунуцца, нахапіцца, прыспець; выбіць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

сту́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак.

1. Ударыць, звычайна са стукам.

С. кулаком па стале.

2. Пастукаць у дзверы або акно, каб адчынілі.

У акно ціха стукнулі.

3. каго (што) і без дап. Нанесці ўдар каму-н.

С. па карку.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Наступіць, надысці; мінуць, споўніцца (пра час, падзеі; разм.).

Мне стукнула сорак. (безас.).

Стукнуць у галаву; галаву стукнула каму — нечакана прыйшла думка.

|| незак. сту́каць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).

|| наз. сту́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надыхо́дзячы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад надыходзіць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які набліжаецца, настае, пачынаецца (пра час, падзеі, стан і пад.). Гамонячы пра надыходзячыя канікулы, мы спусціліся з узгорка і выйшлі на сцяжынку, па якой усю зіму хадзілі ў школу. Рунец. Імчаўся рэактыўны карабель Насустрач надыходзячаму дню. Аўрамчык.

3. Дзеепрысл. незак. ад надыходзіць (гл. надысці ў 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наста́ць, ‑стану, ‑станеш, ‑стане; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачацца, надысці (пра час, стан і пад.). Настаў час адпачынку. Настала вясна. □ На ўсёй зямлі настала свята, яна красой уся абнята. Дубоўка. У класе настала насцярожаная цішыня. Якімовіч. Тым часам настала жніво. Дуброўскі.

2. Разм. Прыстаць да каго‑н. з патрабаваннямі, просьбамі і пад. Так настаў, што я згадзіўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)