ніза́цца, ніжацца; незак.

1. Набірацца, насаджвацца падрад на нітку, дрот і пад.

2. перан. Лёгка і свабодна падбірацца, спалучацца (пра думкі, словы і пад.). Машына скакала, гойдалася на калдобінах так, што часам у вачах цямнела, але думкі ўсё нізаліся адна на другую, адна святлей другой. Новікаў.

3. Зал. да нізаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Набрака́ць, набра́кнуць ’набухаць; раздувацца, намакаць’ (БРС, Байк. і Некр., Нас.), ’набухнуць’ (Касп., Гарэц.), набра́кці ’тс’ (Шат.), ныбріка́цьнабірацца вільгаці’, ныбря́кнуць (Бяльк.), набру́каваць ’намакаць, набірацца вільгаці’ (Нас.), набра́клы (Байк. і Некр., Шат., Нас., Гарэц.), набра́кшае, набра́клае насенне ’намочанае, але не праросшае насенне’ (Жд. 1), укр. набряка́ти, набря́клий, рус. набряка́ть ’апухаць’, набря́кнуть, польск. nabrzękać, nabrzęknąć ’набухаць, апухнуць’, славен. nabrẹ́kati, nabrẹ́kniti, ’ацякаць, налівацца’, серб.-харв. набреки́вати, набре́кнути ’набухаць, уздувацца’, макед. набрекнува, набрекне ’набухаць, пухнуць’. Аснова *bręk‑ звычайна ў прыставачных утварэннях, што дае падставу для рэканструкцыі прасл. дзеяслова, гл. бра́кнуць, згодна з Бернекерам, анаматапеічнага паходжання (Бернекер, 1, 84); звязваюць з літ. brę́sti ’ўзмацніць, напрэгчы’ (Фрэнкель, 53). Гл. таксама Бязлай, 2, 210; ЕСУМ, 1, 273; БЕР, 1, 76–77; ЭССЯ, 3, 23.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Заліва́цца ’тлусцець’ (Мат. Гом.), ’спяваць з пералівамі’ (ТСБМ). Рус. залива́ться ў розных знач., у тым ліку ’спяваць пералівіста’, укр. залива́тися ’пакрывацца вадкасцю’, ’смяяцца’, ’захлынацца’. Перан. ад залівацца ’пакрывацца вадкасцю’, ’напаўняцца вадкасцю’ (гл. заліць3, ліць), для спеваў ’выдаваць гукі быццам бы такія, што пераліваюцца, як вадкасць’, для ’тлусцець’, ’набірацца тлушчу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

забира́тьсяI несов.;

1. в разн. знач. забіра́цца; см. забра́ться;

2. страд. забіра́цца; набіра́цца; заклада́цца, закла́двацца; см. забира́тьI 1, 3, 5.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нака́пливаться

1. збіра́цца; набіра́цца; эк. нако́плівацца;

нака́пливается мно́го рабо́ты збіра́ецца (набіра́ецца) шмат рабо́ты;

2. страд. збіра́цца, запа́сіцца; набыва́цца, прымнажа́цца; нако́плівацца; см. нака́пливать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мацне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Рабіцца больш моцным (у 2–8 знач.); набірацца сіл. Мароз мацнеў. Вецер сціх зусім, і ў цёмным вячэрнім небе запаліліся першыя зоркі. Лынькоў. Залпы і паасобныя стрэлы мацнелі, гусцелі і ўрэшце зліліся ў суцэльны гул. Мележ. Гарыць касцёр. Каб ён мацнеў, Падкінем, хлопцы, дроў. Кірэенка. Усё мацнела і мацнела надзея, што вось-вось пакажацца недзе тут і Марыя. Кулакоўскі. З кожным годам расла і мацнела арцельная гаспадарка. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нахлёстыватьсяI несов.

1. (хлестаться много, вдоволь) разг. нахлёствацца, насцёбвацца;

2. (напиваться спиртного) прост. напіва́цца, набіра́цца, налі́звацца;

3. страд. нахлёствацца, насцёбвацца; см. нахлёстыватьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фуз, ‑у, м.

Разм.

1. Асадак у чым‑н.; рознае смецце. У мутнай вадзе многа фузу. Жыта звеялі, а фуз застаўся. З шарсцянога фузу рабілі лямец. Як выцадзяць воск, застаецца адзін фуз. □ І за рэчку трэба брацца. Заплыла фузам. Лужанін.

2. перан. Негатыўны асадак на душы, непрыемны перажытак. Трэба абавязкова паехаць да сябра і крыху праветрыцца і скінуць той фуз, які патрошку пачынае ўжо набірацца. Колас. // Што‑н. нежыццёвае, непатрэбнае. Кампазітар, меней фузу, — Тромкай, брат, пра кукурузу. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Моц ’трываласць, мацунак, моцнасць’, ’фізічная сіла’, ’аўтарытэт, магутнасць’, ’устойлівасць’, ’сіла, здароўе’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Мал., Шат., Касп., ТС, Сл. ПЗБ; гродз., КЭС; КЭС, лаг.), моца ’ўлада’, ’сіла’ (Нас.), ст.-бел. моцъ ’сіла, значэнне’, моць ’паўнамоцтва’ (Гарб.) запазычаны са ст.-польск. moc (Карскі, Труды, 312; Мядзв.; Кюнэ, Poln., 78; Пальцаў, Лекс. і гр., 38; Крапівін, Бел. лекс., 88; Булыка, Лекс. Запазыч., 208). Аналагічна моцны. Сюды ж моцна (моцно, моцнэ), мацнава́ты, моцнасць (Нас., Гарэц., Булг., Касп., ТС, Сл. ПЗБ), мацне́цьнабірацца сіл, рабіцца мацнейшым’, мацне́ць ’сцягваць, узмацняць’ (ТСБМ, Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пропи́тываться

1. (смачиваться насквозь) прамака́ць (ад чаго), станаві́цца мо́крым (ад чаго); наця́гваць (сы́расці); набіра́цца (чаго);

2. (насыщаться) напаўня́цца, насыча́цца;

3. перен. прасяка́цца;

4. страд. прамо́чвацца, насыча́цца; напаўня́цца; см. пропи́тывать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)