Рункаві́ско ’ручка ў рыдлёўцы’ (Сл. рэг. лекс.). Мясцовае ўтварэнне на базе польск. ręka ’рука’ і суфікса ‑іск‑о, магчыма, да польск. rękojeść ’рукаятка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Труслі́вы ‘баязлівы, палахлівы’ (ТС, Бяльк.), сюды ж трусля́к ‘баязлівец’ (Мат. Маг.). Да трус 1, узнікла, відаць, пад рускім уплывам, параўн. мясцовае трухлі́вы ‘тс’ (Нас., Гарэц.), гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Нару́жак ’вонкі’ (Ян.). У сувязі з ізаляваным характарам у народнай мове хутчэй за ўсё мясцовае ^тварэнне на базе рус. пару́жу, пару́жи ’звонку’ па тыпу падворак, павопак і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пастару́нак ’мясцовае аддзяленне паліцыі ў Заходняй Беларусі’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл.): ’пост’ (Сл. ПЗБ). З польск. posterunek ’тс’ (Мацкевіч, там жа, 3, 434), якое з ням. Postierung ’лінія пастоў, вартавая ахова’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Непрыты́ка ’недатыка’ (Мядзв.), параўн. рэдкае ўкр. непритика ’беспрытульны, валацуга’ (Грынч.). Мясцовае ўтварэнне на аснове дзеяслова прытыкацца ’дакранацца’ (гл. тыкаць) па шырока вядомай мадэлі слоў тыпу недатыка, незачэпа, рус. недотрога і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ніцно́та ’звышмодная ў адзенні і ў сваіх паводзінах жанчына’ (міёр., З нар. сл.). З адмоўя ні (‑не) і цнота ’сціпласць, неразбэшчанасць’ (гл.); відаць, мясцовае ўтварэнне на базе польск., niecnota ’нікчэмнік, гультай, нахабнік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Санот, соно́т ’сланечнік’ (Выг., Бейл.), сана́ ’тс’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. со́нях ’тс’. Цяжкасці з тлумачэннем словаўтварэння. Магчыма, мясцовае пераўтварэнне ўкраінскага слова або нерэгулярныя дэрываты ад кораня сон‑, як і ў сонца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Накалтані́ць ’убіць, удзяўбці’: трэба яму добра накалтаніць у голаду. Запіс Грынавяцкене, якая лічыць слова балтызмам, суадносным з літ. į‑kálti ’тс’ (Lietuvių kalbotyros klausimai, XXII, 188); хутчэй мясцовае ўтварэнне на базе літ. kalti ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́шына ’мясцовае асяроддзе’ (Ян.), параўн. рус. на́шина́ ’наша частка’, в.-луж. našina ’наша маёмасць’. Ад наш, параўн. чужына ’чужы, незнаёмы край, людзі’ і пад. (гл. ESSJ SG, 2, 440), серб.-харв. својѝна ’ўласнасць, маёмасць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Калупа́с, кылупас ’чалавек, які не спяшаецца, робіць марудна’ (Яўс.). Мясцовае ўтварэнне ад калупаць ’рабіць марудна’. Утворана экспрэсіўпым суфіксам ‑ас, параўн. яшчэ вырвас ’хапуга’, які, апрача магілёўскіх, вядомы яшчэ шэрагу беларускіх гаворак, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 62.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)