піжа́ма, ‑ы, ж.
Адзенне, якое складаецца са свабоднай курткі і штаноў і носіцца дома, у бальніцы і пад. Андрэй Давыдавіч быў апрануты па-дамашняму: у лёгкай піжаме, у мяккіх туфлях. Кулакоўскі.
[Англ. pyjamas.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чысцю́ткі, ‑ая, ‑ае.
Вельмі чысты. Чысцюткі пакойчык. □ Відаць, ад прыроды ахайны, дагледжаны, у мяккіх валёнках, ватных штанах, чысцюткай сарочцы і лёгкім цёплым пуловеры, дзед Іван падобны да акадэміка на пенсіі. Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шапяля́вы, ‑ая, ‑ае.
Які вымаўляе мяккія с, з з шыпячым адценнем. Шапялявае дзіця. □ Прыбіўся нейкі матчын сваяк з Хвоенкі, барадаты, шапялявы. Мележ. // Няправільны, скажоны ў вымаўленні мяккіх с, з. Шапялявае вымаўленне. □ Бабка Кацярына спыніла працу і, разглядаючы .. [піянераў] з-пад далоні, адказала ціхім шапялявым голасам. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Слінь ‘слізь’, ‘смоўж’, слі́нько ‘ёрш’, ‘слінявы чалавек’ (ТС), слінь ‘луска’ (чач., ЖНС). Параўн. балг. слин ‘мазоль’, дыял. слинь ‘тс’. Відаць, самастойнае аддзеяслоўнае ўтварэнне ад слініць ‘пускаць слюні’ (гл. сліна). Балгарскія словы ўзыходзяць да прасл. *slinъ, аналагічнага *slimъ (БЕР, 6, 879), гл. слімаць. Параўн. таксама слізь, слізіць (гл.), што ўзводзяцца да адной асновы і.-е. *(s)lei̯‑ з рознымі пашыральнікамі. Чаргаванне мяккіх і цвёрдых асноў у славянскіх мовах тлумачыцца субстантывізацыяй першасных прыметнікаў тыпу *slinъ > *slinь, гл. Фурлан у Бязлай, 3, 262. Параўн. слень (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
панто́флі, ‑яў; адз. пантофель, ‑я, м. і пантофля, ‑і, ж.
Дамашнія туфлі, звычайна без заднікаў. [Свідраль] то лажыўся, то ўставаў і ўзрушана крочыў па пакоі ў мяккіх пантофлях. Дуброўскі. — Ты ж памерай толькі... — хоча ўсунуць Ганьчыну нагу ў пантофель дзядзька. Васілевіч. Нехта згубіў пантофлю, і яна валялася пасярэдзіне калідора. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. У мовазнаўстве — вымаўляць ненаціскны гук «е» як «а» («я») пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам.
2. Разм. Выхваляючыся, вельмі часта паўтараць у размове «я». Не звык я змалку якаць, Ды ў справе важна — Якасць! Барадулін. [Яўген:] — Не тое што, як другі — каторы любіць выстаўляцца, штосьці якаць: — Я! я! Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пухо́ўка 1, ‑і, ДМ ‑хоўцы; Р мн. ‑ховак; ж.
1. Пучок мяккіх, пушыстых валокнаў, які ужываецца для пудрання.
2. Разм. Пуховая шапка. А я глядзеў на яе — знізу ўверх — на маленькія спартыўныя бацінкі,.. на румяны, атулены белай пухоўкай, твар... Брыль.
пухо́ўка 2, ‑і, ДМ ‑хоўцы; Р мн. ‑ховак; ж.
1. Тое, што і рагоз.
2. Тое, што і порхаўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дарабі́ць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак., што.
Зрабіць да канца, завяршыць работу над чым‑н. Дарабіць стол. □ Усё навокал патанала ў мяккіх, шызых прыцемках, але Макаравы вочы бачылі і праз гэту смугу: калодзеж з вечкам, дзве маладыя бярозкі пад акном, пахілыя веснічкі, якія ён не дарабіў, сенцы без дзвярэй. Асіпенка. // Зрабіць дадаткова, прырабіць. Дарабіць сенцы да хаты. Дарабіць ручку да дзвярэй. Дарабіць ключ. // Дапрацаваць, выправіць, што‑н. дадаўшы. Дарабіць праект.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мя́ккі, -ая, -ае.
1. Які ўгінаецца пры націсканні, няцвёрды, эластычны, далікатны.
М. хлеб.
М. абутак.
Мяккія валасы.
Мяккія рукі.
2. Прыемны для ўспрымання; не рэзкі.
М. голас.
Мяккае святло.
3. Плаўны, павольны.
Мяккія рухі.
4. перан. Лагодны, ціхі, спагадлівы.
М. характар.
М. чалавек.
5. Нястрогі, паблажлівы.
М. прыгавор.
6. Цёплы, несуровы.
М. клімат.
Мяккая зіма.
7. Які ўтрымлівае мала вапнавых солей.
Мяккая вада.
8. На транспарце: з мяккімі сядзеннямі або прызначаны для выкарыстання мяккіх сядзенняў.
М. вагон.
9. Аб зычным гуку: які вымаўляецца прыбліжэннем сярэдняй часткі языка да цвёрдага паднябення; проціл. цвёрды.
○
Мяккі знак — назва літары «ь».
|| ласк. мя́кенькі, -ая, -ае (да 1 знач.).
|| наз. мя́ккасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ча́ры, ‑аў; адз. няма.
1. Паводле забабонных уяўленняў — магічныя прыёмы, пры дапамозе якіх можна ўздзейнічаць на людзей і прыроду; чараўніцтва, вядзьмарства. [Юстап:] Гіну я праз людскія чары. Згубіў мяне благі чалавек — паслаў чорта на невінаватую душу. Калюга. Праходзіць не так многа часу, і ягады ўжо пачынаюць выглядваць з рыльца [гарлачыка]. Вось што значыць чары! Даніленка.
2. Чароўная сіла, прывабнасць, якая захапляе. І ўсё тут поўна мяккіх чараў: І роўнядзь ціхая палёў, І постаць стромкіх тапалёў. Колас. Косця ўжо нічога больш не бачыў, быў цалкам пад уладай чараў дзяўчыны. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)