зла́яць, злаю, злаеш, злае; зак., каго-што.

Разм. Моцна накрычаць, аблаяць. Мужык той быў чуць не сацыяліст: панскую кабылу назваў брыдка і земскага калісь.. злаяў перад соцкім. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

муж; мужык, чалавек (разм.); гаспадар (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

гічаны́, ‑оў; адз. гічан, ‑а, м.

Абл. Націнне буракоў, бручкі. Я — мужык, Я — сын пакуты, На мякіне вырас я, Гічанамі пуза ўздута, Ногі ў лапцікі абуты, Бедна вопратка мая. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Паступова агаляцца, станавіцца голым (пра лес, поле і пад.). Журба.. ішла не толькі ад таго, што поле галела, што ў ім адчуваўся нядобры, пагібельны подых недалёкай восені. Мележ. // перан. Бяднець.

2. Быць у аголеным стане, выглядаць пустым, голым (пра лес, поле і пад.). Галелі рудыя папары. Гартны. // перан. Жыць бедна. Галеюць дзеці век без хлеба, Падзёрты жончын чаравік. Не маю грош[ай] на патрэбу, — Бо я мужык, дурны мужык. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́даць, ‑і, ж.

Гіст. Падушны падатак, які плацілі сяляне і мяшчане ў дарэвалюцыйнай Расіі. Лес, да ніткі абадраны, Як за подаці мужык, Замест лісця ў бель убраны, Іней тчэ яму башлык. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аце́слівы

1. (о хлебе) сыро́й, недопечённый;

2. (о человеке) нера́звитый, глупова́тый;

мужы́к у яе́ быў а. — муж у неё был нера́звитый (глупова́тый)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Каршэ́нь ’каршэнь, карак’, ’удар у патыліцу’ (Нас., Касп., Шат., Бяльк., Гарэц., Янк. БП, Мат. АС), «мужык … выпіхнуў папа ў каршэнь за дзверы» (Шн.), ’шыя, карак’ (Янк. III, Нар. сл., Шатал., Нас.). Утворана, як і каршэль, ад карх (гл.) ’карак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Замужняя жанчына ў адносінах да свайго мужа. Адзінока жыў на дальнім хутары З жонкай і дачкой Кажан Рыгор. Панчанка. Мужык і жонка — адна суполка. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запо́мніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак., каму.

Захавацца, утрымацца ў чыёй‑н. памяці. На ўсё жыццё запомніўся паэту той дзень, калі ў нумары ад 15 мая 1905 года газета «Северо-Западный край» змясціла яго верш «Мужык». «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карчакава́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Разм. З вялікай колькасцю карчоў, карчакоў; карчысты. Каляіністай і карчакаватай дарогай .. ехалі дзве сялянскія фурманкі. Чорны.

2. Абл. Каржакаваты (пра чалавека, яго постаць). Па вуліцы бегае стараста Адам, тоўсты карчакаваты мужык. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)