маўчко́м, прысл.

Нічога не кажучы, захоўваючы маўчанне; моўчкі. [Маці] ўжо некалькі разоў .. выходзіла маўчком на двор. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нічко́ммоўчкі’: Я «я ныю, сяджу нічком (люб., Сл. ПЗБ). Ад нішкам ’тс’ пад уплывам нічком, нічкам ’тварам уніз’, або ў выніку разпадабнення ‑шк‑ > ‑чк‑, параўн. таксама ўкр. нишком ’уніз тварам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

не́йкі, -ая, -ае, займ. неазнач.

1. Невядома які, незнаёмы.

Н. прыезджы цябе чакае.

2. Пры параўнанні якіх-н. якасцей, адзнак.

Ён сапраўды н. дзівак.

3. Тое, што і які-небудзь (разм.).

Нейкая пастанова павінна быць прынята.

4. Які не заслугоўвае ні ўвагі, ні павагі.

Н. блазнюк бярэцца ўсіх павучаць.

5. Не вызначаны дакладна (пра час, тэрмін, колькасць чаго-н.).

Н. час сябры ішлі моўчкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

схудзе́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і схуднелы. [Карп] пачаў моўчкі пільна ўглядацца ў .. схудзелы, брудны твар [Таццяны]. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карчу́к, ‑а, м.

Абл. Невялікі корч. Мацей падняўся з карчука і моўчкі пайшоў у бок дарогі. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

варо́тніца, ‑ы, ж.

Тое, што і падваротніца. Сабака моўчкі вылез з-пад варотніцы і, віляючы хвастом, пачаў лашчыцца. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вілю́жына, ‑ы, ж.

Абл. Звіліна. [Камандуючы] доўга моўчкі абследаваў вачамі лініі дарог, вілюжыны рэк і рачулак, блакітныя, плямы балот. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памо́л, ‑у, м.

1. Раздрабненне, ператварэнне зерня ў муку. Увесь час, пакуль цягнуўся памол, завознікі і млынар не абмовіліся і словам. Моўчкі цягалі мяхі, моўчкі засыпалі, моўчкі пускалі ваду. Караткевіч. / Аб раздрабненні солі, камення і інш. У шаравых млынах 18 гадзін цягнецца памол матэрыялаў, якія ідуць на выраб фарфору. «Беларусь». // Спосаб, якасць раздрабнення зерня. Мука простага памалу. Мука мяккага памолу.

2. Змолатае збожжа; мліва. [Вясной] бацька ішоў да якога-небудзь багатага суседа і прасіў пазычыць пуд мукі.. [У млынара Хаіма] заўсёды было ў запасе рознага памолу. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

снести́II сов. зне́сці, перане́сці; (стерпеть) сцярпе́ць;

снести́ оби́ду зне́сці (сцярпе́ць) кры́ўду;

мо́лча снести́ оскорбле́ние мо́ўчкі зне́сці (сцярпе́ць) знява́гу.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нарака́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. наракаць.

2. звычайна мн. (нарака́нні, ‑яў). Дакор, папрокі. Караліна моўчкі слухала матчыны нараканні. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)