поп-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да поп-арту, да поп-музыкі, напр.: поп-мода, поп-музыка, поп-дыскі, поп-канцэрт, попансамбль, поп-група, поп-зорка, поп-танцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мо́дны, -ая, -ае.

1. гл. мода.

2. Які адпавядае апошняй модзе, зроблены па модзе (у 1 знач.).

Моднае паліто.

3. Які карыстаецца папулярнасцю, агульным прызнаннем у гэты перыяд.

Модныя песні.

4. Які прытрымліваецца моды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ванькамода, звычка’ (КСТ). Відаць, частка нейкага фразеалагічнага выразу. Улічваючы, што слова ванька мела калісьці агульнае значэнне ’(ліхі) рамізнік’ (Даль, 1, 164), можна меркаваць пераход ’ваньку ламаць’ > ’моднічаць’, адкуль ’ванька’ > ’мода, звычка’. Параўн. шырокае ўжыванне ванька ў розных экспрэсіўных значэннях у рускай мове (гл. СРНГ, 4, 38–39).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

усёмагу́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае неабмежаваную сілу, уладу. Усёмагутны валадар.

2. Які мае неадольную ўнутраную сілу; глыбока ўплывовы. Усёмагутнае слова. Усёмагутная мода.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мады́стка ’якая шые моднае жаночае адзенне і галаўныя ўборы’ (ТСБМ) з франц. modiste праз польск. мову. Да мода (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

захо́дні, ‑яя, ‑яе.

1. Які знаходзіцца на захадзе, які ідзе з захаду, проціл. усходні. Заходняя частка краіны. Заходні напрамак. Заходні вецер.

2. Які мае адносіны да Захаду. Заходняя культура. Заходняя мода.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мі́ні.

1. нескл., н. Спадніца, сукенка, паліто і пад. мінімальнай даўжыні.

Мода на м. прайшла.

Насіць м.

2. прым., нязм. Максімальна кароткі (пра спадніцу, сукенку, паліто) ці вельмі маленькі.

М.-паліто.

М.-аўтамабіль.

М.-радыёпрыёмнік.

Міні-футбол — камандная гульня, падобная на футбол, але з меншай колькасцю ўдзельнікаў на невялікіх закрытых пляцоўках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Модлы1 (мн.), модла ’малітва’, ’моцная просьба; маленне’ (ТСБМ, Яруш.), воран. ’набожныя людзі’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. модла ’малітва’ (XV ст.) запазычана са ст.-польск. modła < modlić się. Да малі́цца (гл.).

Модлы2 ’ўзоры карункаў на канцы рушніка, вязаных рукамі з рэшты нітак асновы’ (петрык., Уладз.). Да мода (гл.). Суфікс ‑л‑ пад уплывам модла1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дрэнь, ‑і, ж.

Разм.

1. зб. Што‑н. бескарыснае, непрыгоднае. [Гамрэкелі:] — Што ў цябе за мода падбіраць на вуліцы ўсякую дрэнь?! Самуйлёнак. // перан. Лухта, бязглуздзіца, глупства. А раз нічога не робіш, то розная дрэнь у галаву і лезе. Скрыпка.

2. у знач. вык. Пра каго‑, што‑н. нядобрае, кепскае. Справа дрэнь. □ І хоць быў токар з яго дрэнь, Ён неяк умудрыўся Дзве нормы выганяць за дзень. Валасевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замо́рскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца за морам. Даўно заморскія краіны Гукнулі ў вырай журавоў. Бялевіч.

2. Прывезены з-за мора, які прыбыў з-за мора. Заморскія госці. Заморскія тавары. □ За сталом він заморскіх крыніца цякла, Бегла музыка ўкруг на паўмілі. Купала. // Замежны, чужаземны, уласцівы чужым краям. Заморская мода.

3. (звычайна ў спалучэнні са словамі «цуд», «дзіва» і пад.). Уст. Пра што‑н. незвычайнае, нябачанае, дзіўнае. Заморскае дзіва. Заморскіх цуды. Заморскі звер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)