распі́вачны, -ая, -ае.

Звязаны з продажам напіткаў, якія выпіваюцца на месцы іх пакупкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трохме́сны, -ая, -ае.

Які мае тры месцы, з месцамі для траіх.

Трохмесная палата.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ні́зам, прысл.

Па ніжняй частцы чаго-н., па больш нізкім месцы.

Агонь распаўсюджваўся н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нявы́езд, -у, М -дзе, м.

Бязвыезнае пражыванне на адным месцы.

Даць падпіску аб нявыездзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бязвы́езны, -ая, -ае.

Аб працяглым жыцці без выездаў, знаходжанні на адным месцы.

Бязвыезнае жыццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усю́ды, прысл.

У кожным месцы, паўсюдна, скрозь.

У. пабываць.

У. было мокра і гразка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перасяле́нчы, -ая, -ае (афіц.).

Які мае адносіны да перасялення людзей на новыя месцы.

П. камітэт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усе́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; зак.

Застацца сядзець, утрымацца ад таго, каб устаць.

Хлопчык хвіліны на месцы не ўседзіць.

Хіба ў такую пагоду ўседзіш у хаце.

Ледзь уседзеў на месцы ад нечаканасці.

На гэтай пасадзе ён доўга не ўседзеў (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паслізну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

Спатыкнуцца на слізкім месцы.

П. на лёдзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзе́каць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Вымаўляць афрыкату дз на месцы мяккага д.

|| наз. дзе́канне, -я, н.