Мядня́к ’грыб, падобны да апенькі’ (калінк., Мат. Гом.). Відаць, да медзь, медны (гл.). Названы паводле колеру.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

белізна́, ‑ы, ж.

Яркі, чысты белы колер чаго‑н. Вочы мімаволі заплюшчваліся ад яркай белізны снегу. Бяганская. Беларусу і ў Парыжы сняцца Белізна бяроз і сосен медзь. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зеляне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Станавіцца зялёным.

Медзь зелянее.

З. ад злосці.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрывацца свежай травой, лісцем.

Пачалі з. лугі і дрэвы.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Віднецца (пра што-н. зялёнае).

|| зак. пазеляне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 знач.) і ззеляне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́дны, -ая, -ае.

1. гл. медзь.

2. Які мае адносіны да здабычы і апрацоўкі медзі.

Медная прамысловасць.

3. Зроблены з медзі.

Медныя грошы.

4. Колеру медзі, чырвона-жоўты.

М. твар ад прыморскага загару.

Медны век — пераходны перыяд ад неаліту да бронзавага веку, калі пачынаюць з’яўляцца металічныя вырабы з медзі.

Медны лоб (разм., пагард.) — пра ўпартага, бесталковага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мядні́ць ’наносіць слой медзі на паверхню металічных вырабаў гальванічным спосабам’ (ТСБМ). Да медзь (гл.). Відаць, са словазлучэння рабіць медным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мядзя́нкі, медзянкі ’чына (гарошак) вясенняя, Lathyrus Vernus (L.) Bernh.’ (мазыр., Бейл.). Да медзь (гл.). Відаць, названа паводле чырвонага колеру кветак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ме́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Зроблены з медзі. Уліта Антонаўна падала на стол стары медны самавар і талерку, напоўненую свежым бурштынавым мёдам. Шамякін.

2. Які мае адносіны да медзі; звязаны з апрацоўкай медзі. Меднае ліццё. // У склад якога ўваходзіць медзь. Медная ру да.

3. Які характарызуецца паяўленнем прылад працы, зброі і ўпрыгожанняў з медзі. Медны век.

4. Уласцівы медзі; такі, як у медзі.

5. Падобны колерам на медзь; чырвона-жоўты. Спадае медны ліст каштанаў На жоўты стоптаны мурог. Танк.

•••

Медны лоб гл. лоб.

Прайсці (праз) агонь, ваду і медныя трубы гл. прайсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Масенжмедзь’ (Грыг.), масе́нджны ’медны’ (Мал.), масе́нзавы ’тс’ (Нас.), масёнжнік ’меднік’, масянжовы дроблены з бронзы і мае колер яе’ (Некр.), масяндзовы ’бронзавы’ (Шат., Касп.), ст.-бел. мосязъ, мосендзъ, мосюндзъ, мосяжъ ’латунь’ запазычаны са ст.-польск.mosiądz, mosiądzowy, якія з с.-в.-ням. messinc, (суч. Messing) < ст.-грэч. μοσσύνοικος (χαλκός) ’народ, які жыў на Чорным моры’ (Васэрцыер, 151). Гл. таксама мосенж.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тампа́к ’сплаў медзі і цынку залацістага колеру’ (ТСБМ), тамба́к ’тс’ (Нас., Байк. і Некр., Ласт.), тамбако́вы ’тампакавы, бронзавы’ (Байк. і Некр.). Укр. томба́к ’сплаў медзі і цынку’, рус. томпа́к ’тс’, польск., чэш., славац. tombak ’тс’. Запазычана праз польскую або рускую мову з заходнееўрапейскіх моў, дзе ням. Tómbak, франц., англ. tombac ’тс’ < малайск. tambaga (těmbaga) ’медзь’ < ст.-інд. tãmrakaḥ ’тс’ (ЕСУМ, 5, 595; Фасмер, 4, 76; Голуб-Ліер, 484; Махэк₂, 647).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мядні́ца1 ’салодкая раса на лісцях дрэў і на траве, якую бяруць пчолы’ (віл., З нар. сл. і Сл. ПЗБ). У выніку намінацыі з мядовая расіца.

Мядні́ца2 ’медны або эмаліраваны таз ці міска’, мыдні́ца, мыдны́ця ’тс’ (ТСБМ, Нас., Сл. Брэс., Шат., Касп., Сл. ПЗБ; гродз., КЭС; маладз., карэліц., Янк. Мат.), ст.-бел. медница ’тс’ (Скурат, БЛ, 8, 12) запазычана са ст.-польск. miednica ’тс’. Да медзь (гл.). Ст.-рус. мѣдница, мѣдяница ’медная пасудзіна’ (XI ст.) існавала самастойна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)