бесслове́сный

1. бязмо́ўны;

2. (молчаливый) маўклі́вы;

3. (не выраженный словами) бяссло́ўны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маўклі́ва нареч.

1. молчали́во; безмо́лвно;

2. молчали́во, безро́потно;

1, 2 см. маўклі́вы1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маўклі́васць ж.

1. молчали́вость; безмо́лвность;

2. молчали́вость, безро́потность;

3. молчали́вость; неразгово́рчивость;

1-3 см. маўклі́вы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уну́рысты, ‑ая, ‑ае.

Хмурны, нелюдзімы. Прыйшоў Мікіта — дужы хлапчына з масянжовым тварам, троху сутулаваты, унурысты і маўклівы. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неўваро́ткі, ‑ая, ‑ае.

Абл. Непаваротлівы; марудны. Быў гэта чалавек неўвароткі, вельмі марудны ў рухах, па характару пануры, маўклівы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зва́жлівы, ‑ая, ‑ае.

Які ўмее ўступіць, зважыць другому. [Глечык] быў нясмелы і маўклівы, зважлівы да старэйшых і байчэйшых за яго. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сыч, ‑а, м.

1. Начная і вячэрняя птушка з бурай афарбоўкай сямейства сапраўдных соў.

2. перан. Разм. Маўклівы, пануры чалавек. Сядзіць сыч сычом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безотве́тный

1. (молчаливый) бязмо́ўны, маўклі́вы;

2. (покорный) пако́рлівы, пако́рны;

3. (оставшийся без ответа) без адка́зу.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маўчу́н, ‑а, м.

Разм. Маўклівы, негаваркі чалавек. Цярэшка быў проста маўчун і не любіў залішне гаварыць там, дзе і без таго ўсё было ясна. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страшнава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Трохі страшны (у 1, 2 знач.). Якая .. [пані Ма р’я] добрая, вясёлая! Зусім не такая, як муж яе, пан кіраўнік, — нейкі маўклівы і нават страшнаваты. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)