рашы́ць, рашу́, рэ́шыш, рэ́шыць; рэ́шаны; зак.

1. з інф. Абдумаўшы, прыйсці да якога-н. выніку, заключэння.

Рашыў ехаць сягоння.

2. з інф. і дадан. Вынесці рашэнне адносна каго-, чаго-н.

Праўленне калгаса рашыла пачаць будаўніцтва электрастанцыі.

3. што. Расходаваць што-н. нажытае (разм.).

Р. маёнтак.

Рашыць жыцця — забіць.

|| незак. раша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. рашэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пото́мственный

1. (исконный) пато́мны; (природный) прыро́дны;

2. уст. (родовой) радавы́; (наследственный) спа́дчынны;

пото́мственное име́ние радавы́ маёнтак;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мы́за1 ’мыса, морда жывёлы (каня, каровы, авечкі)’ (Мал., Дразд., Кліх, Булг.; навагр., Жыв. сл.; Шат., Сл. ПЗБ), ’мордачка малой жывёлы’ (Сцяшк.), ’твар’ (лях., Сл. ПЗБ). Да мыса (гл.).

Мы́за2 ’сядзіба, хутар у Прыбалтыцы’, ’дача’, ’мястэчка’, ’маёнтак, вёска аднаго пана’ (ТСБМ; бых., маг., Яшк.). Яшчэ ст.-рус. мы́за ’сядзіба, хутар’ (XVI ст.). Узыходзіць да эст. mõiz, водск. mõizaмаёнтак, двор, сядзіба’, ці ліўск. moiz ’тс’ (гл. Фасмер, 3, 23). У бел. мове праз рус. мы́за ’тс’ або лат. muīža — апошняе з ліўск. або эст. моў. Сюды ж мы́знік ’уладальнік, арандатар сядзібы’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жывадзёрства, ‑а, н.

Разм. Жорсткае абыходжанне з кім‑, чым‑н.; катаванне, здзекі. — У Аўсянішчы сяляне, абураныя жывадзёрствам памешчыцы, спалілі дашчэнту маёнтак і разабралі ўсё панскае збожжа. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыяме́нтны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і дыяментавы. На вопратцы блішчалі дыяментныя і з іншых дарагіх камянёў гузікі такой каштоўнасць, што за іх можна было б купіць маёнтак. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даўны́м-даўно́, прысл.

Разм. Вельмі даўно. Даўным-даўно, яшчэ пры панах, на беразе Зялёнага возера стаяў прыгожы маёнтак. Ваданосаў. Некалі, даўным-даўно, жыў у адной вёсцы працавіты селянін Саўка. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маяра́т, ‑у, М ‑раце, м.

1. У феадальным і буржуазным праве — парадак атрымання спадчыны, пры якім зямельнае ўладанне пераходзіць старэйшаму сыну або старэйшаму ў родзе.

2. Памесце, маёнтак, на які пашыраецца такое права.

[Ням. Majorat ад лац. major — старэйшы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шля́хціц, ‑а, м.

Гіст. Польскі дробнапамесны дваранін. Глынскі быў шляхціц і хоць чым-небудзь імкнуўся адрознівацца ад простага мужыка. Колас. Зямля на Павеках была прададзена багатаму шляхціцу, які шмат гадоў арандаваў княжацкі маёнтак. Чарот.

[Польск. szlachcic.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дазва́ння, прысл.

Зусім, начыста, поўнасцю. Мы салдацкую клятву далі — Знішчыць граніцу крывавую, сцерці дазвання. Куляшоў. З лёгкай рукі Язэпа Дубінца маёнтак пана Паўзуновіча-Валькоўскага згарэў дазвання, і разам з ім згарэла ўся дакументацыя камендатуры. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карцёжнік, ‑а, м.

Разм. Заўзяты ігрок у карты. Усхадзіліся карцёжнікі. Ці то не падзялілі банка, ці то хто зжульнічаў з іх. Лынькоў. Калі стары Карповіч памёр, як адзіны сын, заядлы карцёжнік, прайграў у карты маёнтак другому карцёжніку. Рунец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)