мача́, ‑ы, ж.
Вадкасць, якая выдзяляецца ныркамі як прадукт абмену рэчываў і выходзіць з арганізма праз мочаспускальны канал.
•••
Нетрыманне мачы гл. нетрыманне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лаха́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
У выразе: нырачная лаханка — частка ныркі, якая служыць для збірання мачы і пераходзіць непасрэдна ў мачаточнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ву́тка 1, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Фальшывая сенсацыйная чутка. Газетная вутка.
ву́тка 2, ‑і, ДМ ‑тцы, Р мн. ‑так; ж.
Пасудзіна з доўгім носам, якая падаецца ляжачым хворым мужчынам для мачы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Апры́ндзіцца ’здохнуць’ (Жд.). Магчыма, экспрэсіўны варыянт апрэгчыся, прычым паяўленне ‑н‑ можа тлумачыцца і наяўнасцю гіпатэтычнага польскага адпаведніка з насавым галосным. Параўн. яшчэ літ. aprìmti ’супакоіцца’, лат. aprèmdêt, aprèmdinat ’супакоіць, ахаладзіць’; гэты ж дзеяслоў выступае ў форме aprindinât. З другога боку, ці не трэба тут параўнаць з рус. прунда ’чалавек, які хварэе нетрыманнем мачы’, пры прудить(ся) ’мачыцца ў пасцель’, тады апрындзіцца непасрэдна можна звязаць з апрудзіцца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Мыч ’папярочнае бярвенца (пояс) паміж вертыкальнымі слупамі калодзежа’ (Клім.; кобр., драг., іван., Лучыц-Федарэц, Сл. Брэс.); мыч, мычовиньне, ночовиньне ’пояс паміж дзвюма кроквамі’ (зах.-палес., Нар. сл.), мачы ’гарызантальныя папярочныя планкі, якія замацоўваюць раму ткацкага варштату’ (драг., Уладз.), польск. пазнаньск. miecze ’падпоркі слупкоў («дзядкоў») пад дахам’. З прасл. mbčb < imbk‑jь, — гэта аснова пашырана ў шматлікіх слав. словах, параўн. бел. замкнуць, замок, змыкаць (гл.) і інш. (Фасмер, 2, 631).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гаршчо́к, ‑шка, м.
Круглая выпуклая гліняная пасудзіна са звужаным дном для гатавання стравы. Маці пачала вымаць з печы гаршкі з ядою. Дамашэвіч. Пільнуйся гаспадаркі, будуць у гаршку скваркі. Прыказка. // Прадаўгаватая гліняная пасудзіна ў выглядзе ўсечанага конуса для хатніх раслін. // Пасудзіна для мачы і спаражненняў. Начны гаршчок.
•••
Ад гаршка паўвяршка — пра недарослага, нясталага чалавека.
Заглядаць у чужы гаршчок гл. заглядаць.
Змяняць гаршкі на гліну гл. змяняць.
Не святыя гаршкі лепяць гл. святы.
Як у гаршку кіпець гл. кіпець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)