лэ́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Разм. Лапаць, мацаць. [Платон] выпрастаўся і мітусліва пачаў лэпаць сябе па кішэнях, намацваючы цвікі. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мац! — выклічнік ад дзеяслова ма́цаць (гл.) (Нас.; мсцісл., Нар. лекс.). Укр. мац! ’тс’, балг. мац! ’мазь!’, мар. mac! ’бац!’. Бел.-укр. ізалекса. Да ма́цаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заша́рить сов., разг. (начать искать) зашна́рыць; (начать щупать) пача́ць ма́цаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

щу́пать несов.

1. (прикасаться, трогать с целью осмотра) ма́цаць;

щу́пать пульс ма́цаць пульс;

2. (исследовать щупом) шчу́паць, ма́цаць, абма́цваць; (прослушивать) праслухо́ўваць;

щу́пать по́ле миноиска́телем праслухо́ўваць по́ле мінашука́льнікам;

3. перен. (присматриваться, изучать), разг. прыгляда́цца, абма́цваць, шчу́паць, прашчу́пваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ца́паць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што (разм.).

1. Хапаць рукамі, зубамі, кіпцюрамі і пад.

2. Лапаць, мацаць рукамі.

Цапнуць за рукаў паліто.

|| зак. сца́паць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

|| аднакр. ца́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. ца́панне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчу́паць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак.

1. каго-што. Датыкацца, мацаць з мэтай агляду, даследавання.

Ш. курэй.

2. перан. Уважліва разглядаць.

Ш. вачамі каго-, што-н.

3. што. Даследаваць шчупам.

|| зак. пашчу́паць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

|| наз. шчу́панне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шво́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Абл. Вадзіць рукой, мацаць, вышукваючы што‑н. Мы доўга шворылі там рукою, прыслухоўваючыся, ці не гарачае збожжа. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́ся ў выразе: ма́ся сляпая ’слепавокі’ (Жыв. сл.). З ⁺маця ’той, хто мацае вакол сябе’. Да ма́цаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пульс (род. пу́льсу) м., прям., перен. пульс;

ма́цаць п. — щу́пать пульс;

п. грама́дскага жыцця́ — пульс обще́ственной жи́зни

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Намацём ’вобмацкам’ (Клім.). Да мацаць (гл.); безпадстаўна гэта слова лічыць балтызмам Лаўчутэ, гл. Праблемы этничной истории балтов. Тезисы межресп. конференции. Рига, 1985, 185.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)