размаха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць моцна махаць чым‑н. Халуста так распаліўся, так размахаўся кулакамі, што нават не пачуў, як у хату ўвайшоў Сямён. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

болта́тьI несов.

1. (жидкость) разг. бо́ўтаць;

2. (чем-л.) матля́ць; маха́ць; мата́ць; целяпа́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выма́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да вымахаць.

2. чым. Разм. Махаць то ў адзін то ў другі бок; размахваць. Васіль злосна скрыгітаў зубамі і вымахваў рукою ў паветры. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пама́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., чым.

Махаць злёгку, час ад часу. Малыя.. ідуць цяпер яшчэ павольней, шумяць і, нібы святочнымі сцяжкамі, памахваюць кляновымі лістамі. Ракітны. Конік бадзёра цупае па дарозе, памахвае доўгім хвастом. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зматажы́цца ’налегчы’ (Сл. паўн.-зах.). Прыклад: «індычка зматажылася на гусяня і пашла комкаючы» (шчуч.). Улічваючы геаграфію, верагодна, з літ. Крыніцай можа быць matažgóti, matarúoti, mataškúotiмахаць’, sumatažgóti ’пачаць рухацца, махаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Размаха́й ’марнатравец’, размаха́йства ’марнатраўства’ (КЭС). Ад раз- і маха́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маха́льнік ’чалавек, які падае сігналы’ (ТСБМ). Рус. маха́ло ’тс’. Да маха́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мантыля́цьмахаць’ (Сцяшк.), мантыля́цца ’матляцца, целяпацца’, ’бегаць туды-сюды’ (слонім., Жыв. сл.), ’хістацца на ветры’ (Сцяц.). Укр. мантиля́ты ’матляць, махаць’. Кантамінаваныя лексемы, якія ўзыходзяць да мані́ць (гл.) < і.-е *ma‑ (параўн. рус. ману́ть ’махнуць’) і бел. матальга́ць (гл.). Параўн. таксама балг. манта́рам ’размахваю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́хціц ’ашуканец, хлус’ (Нас.). Рыфмаванае ўтварэнне да шляхціц ад маха́ць ’хлусіць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Натма́шша (нытмишша) ’наводмаш’ (Бяльк.). З *на‑от‑машье, да махаць, параўн. натпашша (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)