прамча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Тое, што і прамчацца (у 1 знач.). Праедзе грузавік, даверху нагружаны бульбай, прамчыць матацыкл. І наступае цішыня... Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ірвану́ць і (пасля галосных) рвану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак.

1. гл. ірваць.

2. каго-што. Моцна тузануць, рэзка пацягнуць.

І. дзверы.

3. Рэзка скрануцца з месца, рэзкім рухам кінуцца куды-н. (разм.).

Матацыкл ірвануў з месца.

4. што. Пачаць імкліва рабіць што-н. (разм.).

Ірванём усе дружна.

5. каго-што. Падарваць, узарваць што-н. з выбухам.

Ірвануў снарад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

залату́шны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да залатухі. Залатушнае захворванне. Залатушная жаўцізна.

2. Хворы на залатуху; з залатухай. Залатушнае дзіця. // Чахлы, змарнелы з выгляду. Залатушны яфрэйтар, пазней другіх пакінуўшы матацыкл, пачынаў злаваць. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гра́зкі, ‑ая, ‑ае.

1. Пакрыты граззю. Дарога была гразкая, уся ў калдобінах, і матацыкл то рэзка падкідвала ўгору, то шпурляла ў бакі. Краўчанка.

2. Багністы, топкі, вязкі. — Асцярожней, там глыбока і дно гразкае, — крыкнуў Паходня. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разогна́ть сов., в разн. знач. разагна́ць, мног. паразганя́ць;

разогна́ть толпу́ разагна́ць нато́ўп;

разогна́ть ску́ку разагна́ць сум;

разогна́ть мотоци́кл разагна́ць матацы́кл;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ускра́інны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ўскраіны, знаходзіцца на ўскраіне. Усюды, куды кінеш вокам, ляжалі руіны, руіны, недзе ля гарызонта акаймаваныя палоскаю ўскраінных домікаў. Карпаў. Матацыкл са стракатаннем прамчаў па магістралі, праляцеў па ціхай ускраіннай вуліцы і неўзабаве спыніўся. Сапрыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бак 1, бака, м.

Закрытая пасудзіна для вадкасцей. Казімір калыхнуў матацыкл, правяраючы на слых, па плюханню, ці хопіць у баку гаручага на дарогу. Краўчанка. Будынак.. [вадакачкі] застаўся цэлым. Быў надарваны толькі воданапорны бак. Лынькоў.

[Фр. bac.]

бак 2, бака, м.

Насавая частка верхняй палубы судна.

[Гал. bak.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́ркаць ’пырскаць’ (лід., Сл. ПЗБ). Гукапераймальнае, параўн. “звонкі” варыянт пу́ргаць (гл.); сюды ж іранічнае пурка‑ вэткаматацыкл’ (лун., Сл. Брэс.); не выключана сувязь з літ. purkšti ’пырскаць; фыркаць’, якое, улічваючы лінгвагеаграфію, магло быць крыніцай запазычання. Аднак параўн. прасл. *рьгка(і, якое Трубачоў (Зб. памяці Талстога, 1, 312) ставіць у адзін рад з аднакарэннымі, як правіла пашыранымі, дзеяслоўнымі асновамі *рык‑, *рыІ-, *pьrsk‑ ’пырскаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пагразі́ць, ‑гражу, ‑грозіш, ‑грозіць; зак.

1. Зрабіць пагражальны жэст. Пагразіць свавольнікам. □ Амелька пагразіў кулаком у бок сяла і пачаў заводзіць свой матацыкл. Якімовіч. Таццяна пагразіла пальцам: — Сынок, нельга самому браць. Пальчэўскі.

2. Выказаць пагрозу. — А я закрычу! — пагразіў Рабушка. Новікаў. — Ну што ж, наракай пасля на сябе, — пагразіў тады Брава Жыватоўскі. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыкаці́ць 1, ‑качу, ‑коціш, ‑коціць; зак. каго-што.

1. Коцячы, наблізіць, даставіць куды‑н. Прыкаціць бервяно. □ Янушак .. шмыгнуў у бочку з-пад салідолу, якую прыкаціў быў некалі да кароўніка Рыбалтоўскі, каб укапаць яе і паліць вадой. Дайліда. // што. Даставіць саматугам куды‑н. (воз, матацыкл і пад.). У гэты ж дзень да .. [механіка] прыкаціў свой веласіпед Несцер Ігнатавіч. Дубоўка. Пакуль настаўнік прыкаціў свой матацыкл да возера, на беразе ўжо гарэў касцёр. Скрыпка.

2. Разм. Прыехаць, прыбыць. Прыкацілі мы ў гарадок на самай лепшай трафейнай машыне. Якімовіч. І вось у бліжэйшую нядзелю пачалі з’язджацца сваякі. Першы прыкаціў у размаляваным вазку дзед Юрка з бабаю Крысяю. С. Александровіч. Аўтобус, нарэшце, прыкаціў, з яго выйшлі пасажыры, што прыехалі з горада. Васілёнак.

прыкаці́ць 2, ‑качу, ‑коціш, ‑коціць; зак., каго.

Разм. Нарадзіць, прывесці. — Маладзец, сына прыкаціла, — сказала бабка, калі дзіцянё закугакала ў яе на руках. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)