усто́й, ‑я, м.
1. Спец. Апора, бык 2.
2. звычайна мн. (усто́і, ‑яў); перан. Уклад жыцця, замацаваны традыцыям. Устоі жыцця. Маральныя ўстоі. □ Гераічная барацьба лепшых сыноў рабочага класа падарвала ўстоі самаўладства. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зна́чымасць, ‑і, ж.
1. Наяўнасць значэння, сэнсу. Значымасць слова.
2. Важнасць, значнасць (у 2 знач.). Рэвалюцыя — школа нацыянальнага характару, яна ўздымае да агульнанароднай значымасці лепшыя маральныя рысы гарадской і вясковай беднаты. У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́дзедаўскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да прадзеда; які належыць, уласцівы прадзеду (у 1 знач.).
2. Які належыць, уласцівы прадзедам, продкам; старадаўні. Выхоўвалася Паўлінка ў сям’і, дзе непарушнымі былі прадзедаўскія маральныя ўстоі. Ярош.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хі́пі, нескл.; адз. няма.
Прадстаўнікі моладзі ў капіталістычных краінах, якія адмаўляюць існуючыя маральныя асновы, грамадскія нормы паводзін і вядуць валацужніцкае жыццё. // Пра чалавека, які вядзе сябе экстравагантна, знарок прэтэнцыёзна, не так, як іншыя, апранаецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чэсць, -і, ж.
1. Вартыя павагі і гордасці маральныя якасці чалавека; яго адпаведныя прынцыпы.
Справа чэсці.
2. Добрая, незаплямленая рэпутацыя чалавека.
Бараніць ч. свайго імя.
3. Цнатлівасць (пра жанчын).
4. Слава, павага, пашана.
Госці ведалі, каму аказваць ч.
Ч. таму, хто самааддана працуе.
◊
Аддаць чэсць каму — прывітаць ваеннага, прыклаўшы руку да галаўнога ўбору.
Пара і чэсць знаць (разм.) — пара закончыць што-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
асяло́к, ‑лка, м.
1. Дробназярністы тачыльны камень; брусок.
2. Спец. Камень для выпрабавання каштоўных металаў.
3. перан. Тое, што з’яўляецца сродкам выпрабавання, выяўлення якіх‑н. уласцівасцей, якасцей і пад. На асялку [адносін да] прыроды правяраецца дабрата чалавека, яго, калі хочаце, маральныя якасці. Шкраба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лічы́на 1 ’прыстойнасць, далікатнасць’ (ТС). Да лі́чыць, лік 2, ліцо (гл.) (Бернекер, 719; Фасмер, 2, 496).
Лічы́на 2 ў выразе лічына злая пры характарыстыцы нячысціка падкрэсліваюцца адмоўныя маральныя якасці д’ябла (Зайцава, Лінгв. дасл., 65). Рус. паўн. личи́на, личи́нище ’нахабны твар’, ’вялікі твар’, ст.-рус. личина ’маска’, ’выява чалавека або жывёлы’. Трубачоў (Эт. сл., 15, 81) лексемы лічы́на 1, 2 адносіць да прасл. ličina < likъ, lice.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спусце́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які стаў пустым; апусцелы. У раскулачаны спусцелы дом Прыйшоў Андрэй да кінутай дзяўчыны. З. Астапенка. Чахнуць спусцелым гнёздам Пахмурай парой асенняй. Грачанікаў. // перан. Які страціў маральныя сілы, адчувае душэўную пустату. Доўга ляжала [Ганна] без слёз, ціхая, стомленая, спусцелая. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спусто́шыцца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; зак.
1. Дайсці да заняпаду. Цяпер Ніне было балюча бачыць, як усё тут спустошылася. Мележ. // перан. Страціць маральныя сілы, здольнасць да актыўнага, творчага жыцця. Душа на гэты кароткі момант як бы зусім спустошылася, каб быць гатовай для напаўнення. Чорны.
2. Стаць неўрадлівым (пра глебу); ператварацца ў пустку. Зямля спустошылася.
3. Стаць пустым, апусцець. Кішэні ўжо спустошыліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цярпе́ць, -плю́, -піш, -пі́ць; -пім, церпіце́, -пя́ць; -пі; незак.
1. што і без дап. Мужна, стойка пераносіць фізічныя і маральныя пакуты.
Ц. боль.
Ц. непрыемнасці.
2. каго-што. Мірыцца з наяўнасцю каго-, чаго-н.; пагаджацца з кім-, чым-н.
Не ц. каго-небудзь.
Не ц. пярэчання.
3. што. Зносіць што-н. непрыемнае.
Ц. няўдачу.
4. ад чаго. Несці страты; атрымліваць пашкоджанні ад чаго-н., псавацца.
Пасевы церпяць ад засухі.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Не патрабаваць тэрміновага выканання, хуткага рашэння.
|| зак. пацярпе́ць, -плю́, -пі́ш, -пі́ць; -пім, церпіце́, -пя́ць; -пі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)