рысаваць, маляваць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

выкра́шиватьI несов. (к вы́красить) фарбава́ць, выфарбо́ўваць, афарбо́ўваць; малява́ць, вымалёўваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выпи́сывать несов.

1. выпі́сваць;

2. (красками) малява́ць, вымалёўваць, піса́ць, выпі́сваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дазваля́цца, ‑яецца; незак.

1. безас. Быць дазволеным. Курыць не дазваляецца. □ Вясна. Дазваляецца чытачу маляваць вясну па свайму густу. Бядуля.

2. Зал. да дазваляць (гл. дазволіць у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

квэ́цаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што, чым і без дап.

Разм.

1. Мазаць, размазваць. Квэцаць сцяну. Квэцаць квачом. // Пэцкаць, брудзіць. Квэцаць адзежу.

2. перан. Дрэнна, безгустоўна маляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

живописа́ть несов., уст., книжн.

1. сов. намалява́ць, апіса́ць;

2. несов. малява́ць, апі́сваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каранда́ш, ‑а, м.

Прылада для пісьма, чарчэння, малявання ў форме тонкай палачкі з графітавым або іншым сардэчнікам; аловак. Просты карандаш. Хімічны карандаш. Каляровыя карандашы. Маляваць карандашом.

•••

Браць (узяць) на карандаш гл. браць.

[Ад цюрк. кара — чорны і таш, даш — камень.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́пія, ‑і, ж.

1. Галаваногі малюск, у целе якога выпрацоўваецца карычневае фарбавальнае рэчыва.

2. Натуральная карычневая фарба з гэтага рэчыва або сінтэтычная. Маляваць сепіяй.

3. Малюнак, выкананы такой фарбай. // Фатаграфія карычневага тону.

[Ад грэч. sēpía.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размалява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.

Разм.

1. Неадабр. Нафарбаваць сабе твар ярка і груба; нагрыміравацца. [Матруна:] — Калі так, дык чаго ж тады размалявалася? Хочаш яшчэ каму-небудзь спадабацца? Зуб.

2. Пачаць многа маляваць; захапіцца маляваннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

писа́ть несов.

1. в разн. знач. піса́ць;

2. (красками) малява́ць;

пиши́ пропа́ло! пішы́ прапа́ла!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)