глячо́к, ‑чка, м.

Памянш.-ласк. да гляк; невялікі гляк. Маеш дачку — май і гарэлачку ў глячку. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́йнуць ’кінуцца’ (Ян.). Да май3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ма́рац, ‑рца, м.

Абл. Сакавік. «Ой, цешыўся старац, Што перажыў марац, А прыйшоў ясны май, І панеслі старца ў гай». Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Маёвец, маёвэц ’майскі мёд’ (Анох.). Да маёвы < май (гл).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тра́веньмай, старая назва месяца мая’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб.), тра́вэньмай’ (бяроз., Нар. скарбы). Укр. тра́вень, рус. старое тра́вень ’тс’ (Даль), харв. trȃvanj ’тс’, гіст. traven mali ’красавік’, traven velikiмай’, баснійск. тра̑вањ (мали і велики), тра̑вник ’красавік’; славен. mali tráven ’тс’, veliki trávenмай’, старое балг. тра́вен ’тс’. Прасл. *travьnь/*trěvьnь ’трэці месяц у годзе’ (ад сакавіка), адрозненні ў семантыцы назвы тлумачацца кліматычнай розніцай у перыядах цвіцення траў, з чым звязана яе этымалогія: ад прыметніка *travьnъ, вытворнага ад *trava, які пазней канкрэтызаваўся ў абстрактны назоўнік з суф. ‑ь (travьnь) (Глухак, 636; Слаўскі, SP, 1, 128).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маява́ць ’святкаваць першамайскае свята’ (Янк. 2). Да май ’свята 1 Мая’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Памаёвацца, помаёвацца ’адзначыць, добра правесці час на прыродзе’ (ТС). Да май (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Маявы́я, маёвы́і, маё́вэі грыбы ’агульная назва вясенніх грыбоў’ (драг., пін., Жыв. сл.). Да май (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разма́й ’размарын’ (Мал., Булг., Гарэц., Тур., Кольб.). Ад размары́н (гл.) пад уплывам слова май, паколькі расліна цвіце ў маі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пісума́ны ’шрамы на скуры жывёліны’ (талач., ЛА, 1). Ад пісугі і суф. май < прасл. *‑тапь (Слаўскі, SP, 1, 131). Гл. пісаг, пісяг.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)