Ляда́чы ’слабы, кволы; благі, дрэнны, нізкай якасці, сапсаваны; гультай; непрыстойны, нягодны, гадкі; неўрадлівы; непрадукцыйны; капрызны, спешчаны; пераборлівы на яду’ (Нас., Гарэц., Мал., Сцяшк., Янк. БП, ТСБМ, Мат. Гом., Сл. ПЗБ, Нар. Гом., Ян., Жд. 1; стаўб., З нар. сл.; пін., мазыр., Жыв. сл.). Утворана ад ляда́шчы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лашта́й ’гультай’ (жлоб., Нар. словатв.). Укр. харк., дненрапятр. лаштабей ’тс’ (лаянка на дзяцей). Генетычна роднаснае да серб.-харв. lästan ’той, хто не хоча працаваць’, ла‑ стовати ’гультаяваць, жыць прывольна’. Да last ’гультай, лядашчы’. Паводле RHSJ (5, 908), ‑а‑ ў гэтым слове стаіць замест старога ‑ь‑. У такім выпадку цяжка растлумачыць вакалізм усх.-слав. лексем. Прыняўшы ж версію пра запазычанне ва ўкраінскую мову (а адтуль — у бел. гаворкі) з серб.-харв. last (?), можна меркаваць аб самастойным словаўтварэнні пры дапамозе суф. ‑ай (як гультай, рус. слюнтяй, завсегдатай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

худо́йII разг.

1. (плохой, дурной) благі́, ке́пскі, дрэ́нны;

2. в др. знач. (дряхлый, ветхий) ляда́чы, ляда́шчы; (дырявый) дзіра́вы; (испорченный) сапсава́ны;

худо́й мир лу́чше до́брой ссо́ры посл. ле́пей сем разо́ў змары́цца, як адзі́н раз пасвары́цца; ле́пей драўля́ная зго́да, чы́мся залата́я сва́рка; святы́ спако́ю, ле́пей з табо́ю.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тру́хлы ‘гнілы, сатлелы; слабы на здароўе’ (Нас.), ‘гнілы і парахнявы’ (Шат., Байк. і Некр., Растарг.), ‘спарахнелы’ (паст., даўг., пін., Сл. ПЗБ), ‘друзлы’ (Варл.), сюды ж трухле́ць ‘гніць, парахнець, разбурацца’ (Нас., Гарэц., Некр. і Байк.), ст.-бел. трухлети ‘слабець, трухлець’ (XVII ст., ГСБМ); другасныя ўтварэнні трухлё ‘парахня’ (карэліц., Сл. ПЗБ), ‘гнілое дрэва’ (дзятл., Жыв. сл.), трухля́ ‘парахно’ (Мат. Гом.), трухля́вы ‘гнілаваты’ (Шат., Гарэц.), ‘наздраваты; дуплаваты’ (Сл. ПЗБ), ‘трупехлы, спарахнелы’ (Некр. і Байк., Ян., Сцяшк.), ‘ператочаны чарвякамі’ (шальч., брасл., Сл. ПЗБ), ‘лядашчы’ (Ян.), ‘які ператварыўся ў парахно ад гнілі і часу’, ‘які аджыў свой век’ (ТСБМ), ‘слабы, нездаровы’ (Нас., Байк. і Некр., Юрч. Вытв.), трухля́к ‘тс’ (Нас., Байк. і Некр.), трухля́вець ‘разбурацца ад часу, ператварацца ў пацяруху’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), трухло́ ‘старызна, гніль’ (Сцяшк. Сл.), ‘аматар паспаць’ (полац., Нар. лекс.), трухлі́на ‘непрыдатныя для будаўніцтва матэрыялы’ (Растарг.), ‘пацяруха’ (ТСБМ), ‘парахня’ (Юрч. Вытв.), ‘гніляк’ (ТС), тру́хля ‘спарахнелы, струхлелы будынак’ (ТСБМ), ‘пацяруха’ (ТСБМ), ‘састарэлы, бездапаможны чалавек’, трухля́ціна ‘тое, што разбурана трухленнем’ (Байк. і Некр.), трухласць ‘парахня’ (Нар. Гом.), трухне́ць ‘доўга спаць’ (полац., Нар. лекс.), трухні́ву, трухня́ву ‘крохкі, нямоцны’ (ТС), трухле́й ‘хваравіты чалавек’ (Скарбы). Укр. тру́хлий, трухля́вий ‘трухлявы’, трухліти, трухля́вити ‘станавіцца трухлявым’, рус. тру́хлый, трухля́вый ‘тс’, стараж.-рус. трухъ ‘прэлы, трупехлы’, польск. truchleć ’гніць, тлець’, ‘сохнуць’, truchło ‘прах, рэшткі’ славін. strëǔi ‘крохкі, спарахнелы’, чэш. trouch ‘лясная глеба’, славац. trúchly ‘спарахнелы’, серб. тру̏хао, тру̏о ‘гнілы’, харв. trȕo, trȕhli, trȕli ‘гнілы, друзлы’, славен. trúhəl ‘тс’, старое балг. тру́хъл ‘тс’, макед. дыял. трул, трлав ‘тс’. Прасл. *truxlъ ‘гнілы’, ідэнтычнае лат. tràusls ‘гнілы, крохкі, ломкі’ і інш. (Фасмер, 4, 111; Глухак, 641; ЕСУМ, 5, 661). Да труха́1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дрэнны, благі, кепскі, паганы, нядобры, недабраякасны, нізкаякасны, нездавальняючы, адмоўны, ад'емны, няважны, несамавіты, непахвальны, нікчэмны, няспраўны, недасканалы, непрыгодны, няўдалы, бракаваны, бракоўны, заляжалы; ліхі, паскудны, паршывы, лядачы, лядайкі, лядашчы, задрыпаны, неважнецкі, нецікавы, незайздросны, нялюдскі, нягодны, нягожы, негадзівы, нікудышны, ерундоўскі, марны, плёвы, ахаўскі, тандэтны (разм.); злы (абл.); слабы, бездапаможны, няспелы, пракляты, апошні, сабачы, чартоўскі, д'ябальскі (перан.) □ на нізкім узроўні, нічога не варты, нікуды не варты, грош цана, нуль цана

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)