нагле́бавы, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца на глебе, які мае адносіны да глебы. Чарнічнік і бруснічнік, пахучы багун, духмяны ландыш, папараць, кісліца, мох, лугавы лён і шмат іншых раслін ўтвараюць так званае наглебавае покрыва. Гавеман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трылі́снік, ‑у, м.

1. Назва некаторых раслін з трайчастымі лістамі. Трыліснік лугавы. □ Ды беляцца на беразе ракі, Дзе сцелюцца трыліснік і асот, Палотны зрэбныя і ручнікі. Танк.

2. Ліст трайчастай будовы.

3. Відарыс трайчастага ліста на розных эмблемах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кло́тнік ’васілёк лугавы’; «клотнік і васілёк у жыця, толькі клотшк больш фіялетавы» (Сл. паўн.-зах., 2, 478). Магчыма, да польск. kłot ’абмалочаны сноп’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́чык ’свірстун лугавы, палявы’ (Нас., Інстр. II, З нар. сл.). Рус. смал. вы́чик ’невялікая птушка накшталт саракуша’. Гукапераймальнае ад крыку птушкі ві‑чык, ві‑чык.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

щелочно́й (относящийся к щёлочи) шчо́лачны; (относящийся к щёлоку) лу́гавы;

щелочна́я реа́кция шчо́лачная рэа́кцыя;

щелочна́я вода́ лу́гавая вада́, шчо́лак, луг.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ястрабо́к 1, ‑бка, м.

1. Памянш. да ястраб.

2. Разм. Савецкі самалёт-знішчальнік. Росцік яшчэ доўга ўглядаўся ў неба, але яму так і не давялося больш убачыць маленькага савецкага ястрабка. «Маладосць».

ястрабо́к 2, ‑бку, м.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных. Ястрабок лугавы. Ястрабок парасоністы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Травя́нка ’качка-шыраканоска, Anas clypeata L.’ (Маш.; брагін., Федз.–Доўб.; Мат. Гом.), ’чырок-свістунок, Anas crecca L.’ (лельч., Нікан.). Да травяны́ < трава́ (гл.). Названа паводле месца знаходжання (у чаротах, берагах, пакрытых травой). Параўн. укр. дыял. травʼя́нка ’чакан лугавы, Saxicola rubetra L.’ польск. trzciniak, каш. strzimk, славін. střïnka ’чарацянка’, lozówka, rokitniczka і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зно́шаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад знасіць.

2. у знач. прым. Які прыйшоў у непрыгоднасць ад доўгай носкі (пра абутак, адзенне). — А гэта вось боты старыя, — кажа бацька, выцягнуўшы з мяшка зношаныя са збітымі абцасамі, ссохлыя боты. Галавач. // Спец. Які прыйшоў у непрыгоднасць ад доўгай работы (пра машыну, механізм і пад.).

3. перан.; у знач. прым. Разм. Без часу састарэлы; спрацаваны. Лугавы зразумеў — білася зношанае старое сэрца. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ржаве́ц ’ржэўнік ?’ магчыма ’жыцік, Lolium L.’: вельмі багато ржаўцу́ расце па лёну (лельч., Мат. Гом.), параўн. укр. ржане́ць ’жыцец лугавы, Phleum pratense L.’, рус. цвяр. ржане́ц ’тс’, алан. ржане́ц ’пустазелле на льняным полі’. Відаць, узыходзіць да ржанец, якое з іржа́2 ’жыта’. Параўн. таксама рус. перм. ржани́к ’пустазелле каласоўнік палявы, Bromus arvensis L.’, якое расце ў жыце і лёне, падобнае да жыта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смільга́, смілга́ ‘метлюжок лугавы’ (паст., астрав., Сл. ПЗБ), смі́л(ь)га ‘мятліца палявая, Agrostis L.’ (мядз., смарг., Праблемы філал.). Непакупны (там жа; Связи, 186) выводзіць з літ. smìlga ‘тс’. Як “гібрыдную фразему” разглядае Букявічутэ (Balto-słow. zw. jęz., 66) беларускае дыялектнае як смы́глы (пра худога, слабога чалавека), што адпавядае літ. keip smilga, дзе апошняе слова мае значэнне ‘дрыжнік, Briza L.’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)