лубяне́ць, ‑ее; незак.

Разм. Станавіцца цвёрдым, нягнуткім, падобным на луб. Удзень наплывала вада ў акопы, салдацкія валёнкі і шынялі прамакалі, а ўвечары, калі пачынаўся мароз, адзенне так лубянела, што ў ім нельга было паварушыцца. Дудо.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́лупка ’драўляная аправа ў жорнах’ (Сл. ПЗБ). Да луб 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лы́ка, -а, мн. -і, лык, н.

Луб маладой ліпы і некаторых іншых дрэў у выглядзе вузкіх палос, з якіх плятуць лапці.

Драць л.

Лапці з лык.

◊

Лыка не вяжа хто (разм.) — настолькі п’яны, што ледзь можа гаварыць.

Не лыкам шыты хто (разм.) — разумее, умее не горш за іншых

|| памянш. лы́чка, -а, мн. -і, -аў, н.

|| прым. лы́кавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лубя́к ’нявырабленая скура’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Да луб 1 (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 130–132).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лубня ’сасуд з лубу і мера для мёду’ (Гарб.), Да луб 1 (гл.). Аб суфіксе ‑ня гл. Сцяцко (Афікс. наз., 165).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лубяны́

1. (сделанный из луба) лубяно́й;

2. с.-х. лубяно́й;

~ны́я культу́ры — лубяны́е культу́ры;

3. разг. твёрдый, похо́жий на луб

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лы́ка, ‑а, н.

Луб з карой маладых лісцевых дрэў (пераважна ліпы); палоска такога лубу з карой. Драць лыка. □ Бацька з адменнага лыка Лапці малым нам пляце; Цень з барадою вялікай Лёг ад яго на куце. Смагаровіч.

•••

Лыка не вяжа гл. вязаць.

Не лыкам шыты гл. шыты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лу́бачка ’грэбень запалак’ (міёр., Хрэст. дыял.; Сл. ПЗБ). Да луб 1, лу́бка (гл.). Названа паводле падабенства тонкай пласцінкі з запалкамі з тонкай палоскай кары.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лубо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м.

1. Тое, што і луб (у 2 знач.).

2. Ручны кораб з лубу.

Ісці па ягады з лубкамі.

3. Тонкія дошчачкі, якія накладаюцца на месцы касцявога пералому.

Нага ў лубках.

4. Ліпавая дошка, на якой гравіравалася карціна для друкавання, а таксама карціна такога вырабу, якая вызначалася прымітыўнасцю або даступнасцю вобразаў.

Рускі л.

|| прым. лубко́вы, -ая, -ае і лу́бачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Луба́к ’стары, худы конь’ (Юрч.), лубі́на ’тс’ (ветк., Мат. Гом.). Да луб 1 (гл.). Аб суфіксе ‑ак гл. Сцяцко (Афікс. наз., 146); экспрэсіўнасць, як у здыхля́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)