сро́дак, -дку, мн. -дкі, -дкаў, м.

1. Прыём, спосаб дзеяння для дасягнення, ажыццяўлення чаго-н.

Усімі сродкамі змагацца за мір на зямлі.

2. Прадмет, сукупнасць прыстасаванняў, неабходных для ажыццяўлення якой-н. мэты.

Сродкі вытворчасці.

Сродкі сувязі.

3. Тое, што служыць якой-н. мэце, неабходнай для дасягнення чаго-н.

Мова — важнейшы с. зносін.

4. Лекі, медыцынскія прэпараты, неабходныя пры лячэнні.

Сродкі ад крывянога ціску.

С. ад кашлю.

5. мн. Грошы, матэрыяльныя каштоўнасці.

Абаротныя сродкі.

Чалавек са сродкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Бабін цвет ’расліна Plantago major L., трыпутнік вялікі’ (Кіс.). Паколькі іншыя назвы расліны бабка (гл.) звязваюцца з прасл. абазначэннем жанчыны — baba, babъka (ба́бкалекі баб-знахарак’), то і гэты выраз, відаць, такога ж паходжання (бабін цвет ’кветка, цвет бабы-знахаркі’). Параўн. чэш. babí list (Махэк, Jména rostl., 218). Гл. Краўчук, БЛ, 1974, 6, 67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́бмарак ’расліна букашнік, Jasione montana L.’ (Касп., Кіс., маг.). Укр. чарніг. о́бморочник (Аненкаў, 179). Ад дыял. вобмарак ’непрытомнасць’, таму што адвар гэтай расліны ўжываецца ад галаўнога болю і пры непрытомнасці. У адносінах намінацыі параўн. такія назвы, як укр. огник ’расліна, Jurinea cyanoides’, подорва ’дзікі (мышыны) гарошак’, якія ўтвораны ад назваў хвароб, таму што ўжываюцца як лекі пры гэтых хваробах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пи́чкать несов.

1. разг. дава́ць праз ме́ру, напіха́ць (каго, што, чым);

пи́чкать больно́го лека́рствами дава́ць праз ме́ру хво́раму ле́кі;

2. перен. нашпіго́ўваць, шпігава́ць, набіва́ць, начыня́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эффе́кт в разн. знач. эфе́кт, -ту м.;

рассчи́танный на эффе́кт разлі́чаны на эфе́кт;

лека́рство не́ дало никако́го эффе́кта ле́кі не далі́ нія́кага эфе́кту;

световы́е эффе́кты светлавы́я эфе́кты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Румя́нак ’адзін з відаў рамонку, які выкарыстоўваецца як лекі; лекавы настой на кветках гэтага рамонку’ (Сл. ПЗБ, Сл. рэг. лекс., Касп.), румя́нок ’рамонак’ (ТС), румя́нок, руме́нок ’тс’ (Сл. Брэс.). Польск. rumianek ’рамонак, рамон, расліна Matricaria chamomilla’, параўн. таксама чэш. rmen, rmenek, heřmánek, славац. rumanček, harmanček, славен. rmȃn. У ст.-польск. з XV ст. rumienek/rumionek і rumien/rumion/romien ’тс’, ’пупок, Anthemis’, у XVI ст. rumienek. У польскую мову запазычана з чэшскай са зменамі пад уплывам прыметніка rumiany (Борысь, 527). Гл. рамонак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лячы́ць, лячу, лечыш, лечыць; незак., каго-што.

Імкнуцца паправіць, вярнуць здароўе пры дапамозе лекаў і іншых медыцынскіх сродкаў. Лячыць хворага. □ Цэлы год лечаць .. [Сасакі] дактары і ніяк не могуць вылечыць, не могуць перамагчы лютай, няўмольнай хваробы. Арабей. // Прымяняць лекі і іншыя медыцынскія сродкі для вылечвання якога‑н. хворага органа. Лячыць сэрца. Лячыць лёгкія. // Прымаць захады для спынення якой‑н. хваробы. Лячыць грып. // перан. Разм. Адбудоўваць, аднаўляць. Край ажывае, Лечыць свае раны, Будуе дбайна Свой шчаслівы лёс. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэцэ́пт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Пісьмовае прадпісанне ўрача ў аптэку аб прыгатаванні лякарства з указаннем спосабу яго прымянення. — Дык доктар выпісаў рэцэпт і сказаў, што такія лекі адно ў Навагранах і можна дастаць. Сабаленка.

2. Спосаб прыгатавання чаго‑н. Дацэнт ведаў рэцэпт, як зварыць моцную брагу, такую брагу, што ад трох шклянак чалавек п’яным рабіўся. Колас.

3. перан. Разм. Настаўленне, парада, як дзейнічаць, што рабіць у тым ці іншым выпадку. Можна падумаць, з панскай сям’і; такія рэцэпты ёй піша: не падымай цяжкага, еш больш вітамінаў, будзь асцярожнай. Васілевіч. Ні ў адным падручніку не вычытаеш такіх рэцэптаў, якія табе дае практыка. Паслядовіч.

[Ад лац. receptum — прынятае, узятае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ад (ада), прыназ. з Р.

1. Указвае на зыходны пункт чаго-н.

Адысці ад агню.

Ад Мінска да Брэста.

Ад галавы да пят.

2. Указвае на крыніцу чаго-н.

Даведацца ад настаўніка.

3. Указвае на непасрэдную сувязь з чым-н., з якой-н. дзейнасцю.

Рабочы ад станка.

Людзі ад навукі.

4. Указвае на цэлае, якому належыць частка.

Крошкі ад хлеба.

Ножка ад крэсла.

5. Указвае на што-н., ад чаго пазбаўляюцца, што ліквідуецца, накіраванае супраць чаго-н.

Ачысціць ад пылу.

Схавацца ад спякоты.

Лекі ад хваробы.

6. Указвае на прычыну, падставу чаго-н.

Плакаць ад гора.

Вясёлы ад шчасця.

7. Указвае на другі прадмет, які супрацьпастаўляецца першаму.

Трэба адрозніваць дабро ад зла.

8. Ужыв. пры абазначэнні даты дакумента.

Загад ад 10 мая.

9. У выразах: год ад году, час ад часу, дзень ада дня і пад. указвае на часавую паслядоўнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лякарства, медыкамент, прэпарат / вадкае, з некалькіх рэчываў: мікстура / настой з лекавых раслін: зелле / вадкае ці мазь, знадворнае: націранне; лекі (мн., разм.); бальзам (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)