Абла́савацца ’аблюбаваць сабе нешта смачнае і мець цягу да яго’ (КЭС). Гл. ласы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Мылізы́нка, міёр., ушац. мьлізынка ’выпеставаная асоба’, ’ласы, пераборлівы ў ядзе чалавек’ (З нар. сл., Нар. сл.; Бяльк.). Чэш. mlstiy ’пераборлівы ў ежы’, ’сладастрасны’, mlsėta ’ласунак’, ’смачны кавалак’, дзеяслоў mlsati, ст.-чэш. mlsoti, mlsiti, mis ’ласы’. Прасл. mblsati, якое (паводле Махкаг, 369) з’яўляецца s-інтэнсівам, роднасным да літ. smiliauti, smilineti ’ласавацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лакомы ’прагны’ (Сл. паўн.-зах.), ’сладастрасны; юрлівы’, ’прынадны, спакуслівы, ласы’ (Нас.), гродз. ’працавіты’ (БНТ, Лег. і пад.), укр. лакомий ’спакуслівы, сквапны, прагны’, рус. ’смачны’, ’ласы’, польск. łakomy ’прагны’, ’прагны да ежы’, ’скупы’, ’які выклікае хцівасць’, н.-луж. łakomy ’хцівы’, в.-луж. łakomy ’ласы’, чэш. lakomy, славац. lakomy ’хцівы, скупы’, славен. lakom ’пражэрлівы, прагны, пажадлівы’, серб.-харв. лаком ’прагны, сквапны’, ’скупы’, »макед., лаком ’прагны, скупы, ненажэрны, хцівы’, балг. лаком ’тс’, спелае. лакомь ’прагны’, ’скупы’. Прасл. оШотъ ’прагнучы, вельмі галодны’, ’хцівы’ — дзеепрыметнік залежнага стану ад дзеяслова *olkati. Параўн. аналагічныя ўтварэнні відомы, вядомы (гл.). Гл. таксама папярэдняе слова Айкнуць (Фасмер, 2, 453; Слаўскі, 4, 443–444).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лацу́бікі ’прысмакі’ (пух., Сл. паўн.-зах.). Утворана па форме, як і ласунікі (гл. ласы), ад мяркуемага + ласуба (< ла- сы). Аб суфіксах ‑оба/‑уба/‑эба гл. Сцяцко, Афікс. наз., 119.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
распане́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Разгультаіцца, распусціцца; стаць пераборлівым. [Шаройка:] — Проста распанеў народ: да васьмі спяць, да дзесяці снедаюць. Шамякін. — Распанелі мы, Жэнька, — павярнуўся .. [Эдуард] да мяне. — Сёмгу ў краме шукаем, ласасіну... А селядца з печанай бульбай не хочаш? Рамановіч. — Мышэй дык не хочаш лавіць, лодар такі, а на мяса дык, бач, які ласы.., распанеў. Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выслухо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Тое, што і выслухваць. Начальнік цэха гаварыў надзвычай разважліва, лагодна, цярпліва выслухоўваў кароткія справаздачы, нікога не перабіваючы рэплікамі. Шыцік. Доктар.. падышоў да хворай і ўзяў яе за руку, потым прыклаў трубку да грудзей і пачаў выслухоўваць. Скрыпка. [Цёця Каця пра Зёлкіна:] Бач, ласы які да бабскіх плётак! У самога вушы вялікія, хадзі ды выслухоўвай! Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Ла́сіцца ’лашчыцца, песціцца, мілавацца, галубіцца’ (Гарэц., Др.-Падб., Нас.), ’смакаваць, каштаваць’ (Яруш.), любан. ’ласавацца’ (Нар. словатв.). Укр. ласити ’вабіць’, ласитися ’квапіцца’, рус. пск. ласить ’ліслівіць, падлізвацца’, наўг. ’жыць у раскошы’, польск. łasić się ’лашчыцца’, ’ліслівіць’. Паўн.-слав. łasili sę (Слаўскі, 5, 18–19). Да ласы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
памаўзлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Шкадлівы. Да чаго ж была памаўзлівая [кошка]! Як ні хавай мясное ці малочнае, — адведае. Пальчэўскі. — Ну і памаўзлівая карова, каб на яе ліха. — Сцяпан загнаў Рэпку ў статак, але ўжо праз хвіліну яна зноў ішла па пашы, падняўшы рогі. Асіпенка.
2. Ласы, прагны да чаго‑н. смачнага, прыгожага. Памаўзлівы на пачастункі. □ [Іна:] — Ты спадабаўся ёй... Толькі глядзі-і... — яна падышла і ўдарыла яго пальцам па носе. — Не будзь памаўзлівы! Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Валкава́ць 1 ’качаць бялізну’ (Шатал., Шн., Інстр. I). Да валкі ’качалкі для бялізны’ (гл.).
*Валкава́ць 2, валковати ’есці на поўны рот’ (КЭС). Клімчук (Бел.-рус. ізал., 51) параўноўвае з рус. валкий ’ласы, сквапны, зайздросны’ (СРНГ, 28). Літ. válgyti ’есці’, valgùs ’пражэрлівы, той, хто многа есць’ дазваляе меркаваць, што *валкаваць, *валкі з’яўляюцца балтызмамі.
Валкава́ць 3 ’зграбаць сена ў валкі’ (БРС, КСТ, КЭС). Укр. валкувати ’тс’. Да вал 4.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыпа́сы, ед. прыпа́с м., в разн. знач. припа́сы;
п. на даро́гу — припа́сы на доро́гу;
баявы́я п. — боевы́е припа́сы;
паляўні́чыя п. — охо́тничьи припа́сы;
◊ ла́сы на чужы́я п. — посл. беру́т зави́дки на чужи́е пожи́тки
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)