Лу́жыцца ’лупіцца, аблуплівацца’, ’адвальвацца’ (пух., Жыв. сл.; раг., чэрв., Сл. ПЗБ), лу́жыць ’лушчыць’ (браг., Мат. Гом.), лужы́ць ’тс’ (капыл., ганц., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. lūžti ’ламацца’, ’трэскацца’, ’распадацца’, ’згінацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Калю́ба ’качарга’ (Сцяшк.). У іншых крыніцах як быццам не адзначаецца. Этымалогія няясная, магчыма, знаходзіцца ў сувязі з рус. дыял. кал‑f кол‑: коляба ’крыўляка’, калябиться ’крыўляцца, ламацца’, каляга ’калека, бязногі’, каляжина ’вывернутае з коранем дрэва, корч’, каляжыться ’крыўляцца, ламацца’, каляжка ’нага, ножка’; параўн. яшчэ да семантыкі смал.* кальчушка ’крывая палка’ і ’крывая нага’. Відавочна, што пэўных доказаў мяркуемай сувязі няма, да таго ж наогул нельга выключыць магчымасць як памылковага запісу, так і недакладнай яго расшыфроўкі, іншымі словамі, аўтэнтычнай формай павіцца быць кацюба (Цыхун, вусн. паведамл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тру́шчыцца, ‑шчыцца; незак.
Разм.
1. Ламацца, крышыцца. Не ўмяшчаючыся ў берагах, лёд напаўзаў на пясок, крышыўся, трушчыўся і з лёгкасцю падмінаў пад сябе прыбярэжны лазняк. Краўчанка. Прыглушана загулі скалы. Вялізныя [камяні] павольна і плаўна скакалі з уступа на ўступ, трушчыліся і падалі ўніз буйным каменным дажджом. Савіцкі.
2. Зал. да трушчыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кове́ркаться страд.
1. псава́цца; лама́цца; няве́чыцца, зняве́чвацца, кале́чыцца;
2. псава́цца, кале́чыцца; няве́чыцца; зняве́чвацца;
3. перакру́чвацца, скажа́цца;
4. каве́ркацца; см. кове́ркать.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ляце́ць, леце́ці, лыті́тэ ’перамяшчацца ў паветры’, ’разносіцца, распаўсюджвацца’, ’падаць уніз’, ’хутка бегчы, ехаць, праходзіць (пра час)’, ’ламацца, расходавацца’ (Грыг., Бяльк., Шат., Сцяц., ТСБМ, Сл. ПЗБ). Да лётаць (гл.). Значэнне ’павольна падаць (пра снег)’ (брасл., Сл. ПЗБ) у выразе снег ляціць — з польск. śnieg leci.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сячы́ся, сякуся, сячэшся, сячэцца; сячомся, сечацеся, сякуцца; пр. секся, секлася; незак.
1. Віцца, весці бой. Сячыся на шаблях.
2. Рассякацца, быць пасечаным. Смаляць [белыя] па нас лежачы. Толькі лісце сячэцца ад куляў. Якімовіч.
3. Расшчапляцца на канцах, ламацца (пра валасы). Некалі прыгожая, Крывіцкая зараз паблякла. Русыя валасы секліся, давялося абстрыгчы і зрабіць завіўку. Гурскі.
4. Зал. да сячы (у 1–4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Крушы́на ’дрэва або куст сямейства крушынавых’ (ТСБМ, Шат., Сержп. Пр., Бяльк., Касп., Сцяшк., Дэмб. 1, Мат.). Укр. крушина, рус. крушина ’тс’, серб.-харв. кру̀шина ’тс’, польск. kruszyna, чэш. krušina, славац. krušina ’тс’. Прасл. krušina да kruxъ ’ломкі, крохкі’, што адпавядае крохкасці расліны. Адсюль яе лацінская назва Frangula ад frangere ’ламацца, крышыцца’ (Слаўскі, 3, 185).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дзве́ры, дзвярэй, Т дзвярамі і дзвярмі; адз. няма.
Праём у сцяне памяшкання для ўваходу і выхаду, а таксама створ, якім закрываюць гэты праём. Прарэзаць дзверы. Знадворныя дзверы. Начапіць дзверы на завесы. Зачыніць дзверы. □ Дзверы расчыніліся, і Віктар з асалодаю нырнуў у густую цеплыню хаты. Зарэцкі. Пніцкі стаяў ужо па самым выхадзе, у дзвярах. Чорны.
•••
Глухія дзверы — дзверы, зробленыя для формы, а не для карыстання.
Царскія дзверы — сярэднія дзверы ў царкоўным іканастасе.
Дзверы адчынены перад кім, для каго — мае свабодны доступ куды‑н.
Дзверы зачынены перад кім, для каго — не мае доступу куды‑н.
Дзверы не зачыняюцца (не стыкаюцца) — пра бесперапыннае хаджэнне то ў хату, то з хаты.
Дзверы ў дзверы — адзін насупраць другога (жыць, размяшчацца і пад.).
Дзень адкрытых дзвярэй гл. дзень.
Ламацца ў адчыненыя дзверы гл. ламацца.
Паказаць на дзверы каму гл. паказаць.
Пры зачыненых дзвярах — у прысутнасці толькі зацікаўленых службовых асоб.
Стукацца ў дзверы гл. стукацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жабе́ніцца ’ўпірацца, калі просяць’ (Бяльк.), ’раздумваць’ (Жд. 3), жабіня́ць, жабіня́цца ’ўпірацца’ (Бяльк.). Параўн. літ. дыял. zabainioti ’блытаць’, лат. zabelêt ’не даваць ад нуднасці ўстрымлівацца’, што дазваляе лічыць бел. жабеніцца запазычаннем з літ. Калі ўлічыць славесны характар «упірання» ці роздуму, магчыма звязваць з жабанець (гл.). Іншае тлумачэнне — праз сувязь з жа́біцца ’моршчыцца’ ці ’перагінацца’, адкуль магчыма развіццё значэння ’ламацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лама́ць, ломаць, ламаці ’ламаць, крышыць’, ’нявечыць, калечыць’, ’здабываць, разломваючы чым-небудзь’, ’даводзіць да непрыгоднасці, псаваць разбураючы’, ’аб тупым, працяглым болю ў касцях’, ’разбураць, знішчаць старое, аджыўшае’ (ТСБМ, Сцяшк., Яруш., Сл. паўн.-зах.), ’церці лён, каноплі’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Інстр. 1), ’раўняць поле’ (Жд. 2), ’баранаваць упоперак пластоў’ (Дэмб. 2), ламаць шапку ’перагінаць, надломліваючы салому ў снопе каля перавясла’ (Сл. паўн.-зах.), ламаць борць ’раскрадаць мёд дзікіх пчол’ (Анох.), ’араць цаліну’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. ламати, ломати, рус. ломать, польск. łamać, н.-луж. łamaś, в.-луж. łamać, чэш. lámati, славац. lamať, lamac, славен. lȃmati, lómiti, серб.-харв. ла́мати (< ло̀мити), ст.-слав. (прѣ)ламати. Прасл. lamati — ітэратыў да lomiti > ламіць (гл.). Аб ст.-слав. і ст.-рус. ла‑//ло‑ гл. Аткупшчыкоў, Из истории, 245. Сюды ж ламацца ’патрабаваць злучку (аб карове)’ (Касп.) — семантычны перанос з ламацца. Гл. лом.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)