Бры́жы ’рабізна на вадзе’ (палес., Клім.). Укр. бри́жі ’тс’. Метафарычнае ўжыванне слова брыжы́ ’складкі, карункі’ (гл.), якое дало шмат семантычных вытворных. Параўн. брыжы́ 2.
Брыжы́ 1 ’жабо, бардзюр; зубчаты ніз жаночай адзежы, карункі і г. д.’; ’край тканіны’; таксама брыж (БРС, КЭС, лаг., Бяльк., Бір. Дзярж., Касп.), бры́жыкі (Гарэц., Жд., Нас.). Рус. бры́жы́, укр. бри́жі́ ’тс’. Запазычанне з польск. bryże ’тс’ (а гэта з ням. Fries ’фрыз’; Брукнер, 43; Праабражэнскі, 1, 47). Мацэнаўэр (Cizí sl., 121) выводзіць з ням. Breis(e) ’аздабленне на рукаве’. Гл. Фасмер, 1, 221–222.
Брыжы́ 2 ’свіны кішэчны тлушч’ (Вешт.). Укр. бри́жі ’аборачкі каля тонкіх кішак’. Усё да брыжы́ ’складкі, карункі’ (гл.); метафарызацыя. Ва ўкр. мове першая ступень метафары. Палес. брыжы́ ’свіны кішэчны тлушч’ — далейшае развіццё семантыкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кі́шка, ‑і, ДМ ‑шцы, Р мн. ‑шак; ж.
1. Эластычная трубка, якая з’яўляецца часткай стрававальнага апарата ў чалавека і жывёл. Тонкая кішка. Тоўстая кішка.
2. Разм. Рызінавая або брызентавая трубка для падачы вады; рукаў. Нарыхтаваўшы кішку, Пажарнікі збянтэжыліся крышку: А дзе ж пажар? Крапіва.
•••
Абадочная кішка — частка тоўстай кішкі ад сляпой да прамой, якая акружае тонкія кішкі ў выглядзе вобада.
Дванаццаціперсная кішка — частка тонкай кішкі чалавека, якая пачынаецца ад страўніка (назву атрымала ад даўжыні, роўнай 12 пярстам, г. зн. пальцам, у іх папярочніку).
Заварот кішак гл. заварот.
Сляпая кішка — пачатковая частка тоўстага кішэчніка, якая мае чэрвепадобны адростак (апендыкс).
Выматаць (усе) кішкі гл. выматаць.
Выпусціць кішкі гл. выпусціць.
Ірваць кішкі гл. ірваць.
Кішка тонка (тонкая) у каго — не хапае сіл, здольнасцей, сродкаў, каб зрабіць што‑н.
Кішкі марш іграюць — пра моцнае адчуванне голаду, хаценне есці.
Пераесці (ад’есці) кішкі каму гл. пераесці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кі́шка ж.
1. анат. кишка́;
то́нкая к. — то́нкая кишка́;
2. разг. кишка́, рука́в м., шланг м.;
○ прама́я к. — пряма́я кишка́;
абадо́чная к. — анат. ободо́чная кишка́;
дванаццаціпе́рсная к. — двенадцатипе́рстная кишка́;
заваро́т кі́шак — за́ворот кишо́к;
сляпа́я к. — слепа́я кишка́;
◊ к. то́нкая — (у каго) кишка́ тонка́ (у кого);
вы́матаць (усе́) ~кі — вы́мотать (все) кишки́;
вы́пусціць ~кі — вы́пустить кишки́;
парва́ць ~кі са сме́ху — надорва́ть живо́тики;
~кі марш ігра́юць — живо́т подвело́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)