паланкі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

На Усходзе: умацаванае на доўгіх шастах крытае крэсла або ложа, якое пераносіцца насільшчыкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кресло-крова́ть ж. крэ́слао́жак, -жка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вальтэ́раўскі, ‑ая, ‑ае.

У выразе: вальтэраўскае крэсла (уст.) — глыбокае крэсла з высокай спінкай.

[Ад уласн. імя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадушы́ць¹, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны; зак., што.

Моцна націснуўшы, прагну́ць, праламаць.

П. шкло. П. крэсла.

|| незак. праду́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

партшэ́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

Род лёгкага пераноснага крэсла, у якім можна сядзець у паўляжачым стане.

|| прым. партшэ́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шыры́нка ж., порт., обл., см. крэ́сла5

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абсе́дзець сов., разг. обсиде́ть;

а. крэ́сла — обсиде́ть кре́сло

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плетёный прил. пле́цены;

плетёное кре́сло пле́цены фатэль; пле́ценае крэ́сла.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Крэ́слы ’накрыж пакладзеныя брускі, на якія ставіцца дзяжа’ (Бяльк.). Да крэсла4, крэсла6 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

крэ́сельца, ‑а, н.

Памянш.-ласк. да крэсла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)