гужава́ць

круціцца, увівацца каля каго-небудзь’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. гужу́ю гужу́ем
2-я ас. гужу́еш гужу́еце
3-я ас. гужу́е гужу́юць
Прошлы час
м. гужава́ў гужава́лі
ж. гужава́ла
н. гужава́ла
Загадны лад
2-я ас. гужу́й гужу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час гужу́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ви́хриться и вихри́ться несов. круці́цца, віхры́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скура́т, -а́, М -раце́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Кавалак, абрэзак скуры.

Круціцца як скурат на агні (разм.) — выкручвацца, каб давесці сваю невінаватасць у чым-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нага́н, ‑а, м.

Рэвальвер з барабанам, які круціцца.

[Ад уласн. імя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папакруці́цца, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.

Разм. Круціцца доўга, неаднаразова. [Мірон:] — Я таксама натупаўся. Ад самага досвітку. Схадзіў у імшанік, як там, ці дыхаюць вуллі, потым вось тут колькі папакруціўся. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ваўчо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

1. гл. воўк.

2. Цацка ў выглядзе круга або шарыка на шпяні, якая пры хуткім вярчэнні доўга захоўвае вертыкальнае становішча.

Пусціць в.

Круціцца ваўчком (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

віры́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ры́цца; незак.

1. Круціцца, утвараць віры (пра ваду).

Вада вірылася вакол вярбы.

2. перан. Паяўляцца ў вялікай колькасці, бесперапыннай чарадой.

Думкі вірацца ў галаве.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дакруці́цца, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.

1. Кончыць круціцца. Дакруціліся апошнія танцавальныя пары.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Закруціцца поўнасцю, да канца. Шруба дакруцілася.

3. Круцячыся, дасягнуць якога‑н. месца. Ваўчок дакруціўся да стала.

4. перан. Разм. Адмоўнымі паводзінамі давесці сябе да непрыемных вынікаў. Хто, ажаніўшыся, круціцца, той да ліха дакруціцца. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ви́хрить и вихри́ть несов. и сов. круці́цца, віхры́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

искорёживаться разг. караба́ціцца; круці́цца; скру́чвацца; гну́цца, згіна́цца; крыві́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)