крапи́вник м.

1. (заросли крапивы) крапіва́, -вы́ ж., крапі́ўнік, -ку м.;

2. зоол. валаво́ка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

куса́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. Мець прывычку кусаць (у 1 знач.).

Сабака кусаецца.

2. Кусаць адзін аднаго; грызціся (пра сабак, звяроў).

3. перан. Крыўдзіць, дапякаць чым-н.

4. перан. Мець уласцівасць раздражняць, пячы скуру (пра крапіву і іншыя расліны; пра мароз, вецер і інш.), а таксама пра вырабы з грубай шэрсці.

Крапіва кусаецца.

Шарсцяная коўдра кусаецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кастры́вакрапіва’ (Касп.). Дакладная адпаведнасць (фармальная і па семантыцы) гэтай лексеме ў рус. дыял. костривакрапіва’ (цвяр.). Паводле Трубачова, Эт. сл., 11, 161, слова *kostriva мае прасл. характар (параўн. яшчэ палаб. рэканструяваную форму *kostriva ’пустазелле’); адносна праформы слова мяркуецца, што яна з’яўляецца вытворным ад слова *kostra (шмат значэнняў; зыходным з’яўляецца *kostь з яго разгалінаванай семантыкай; гл. Трубачоў, Эт. сл., 11, 168–173. Звяртае на сябе увагу, што форма *kosiriva з яе значэннем ’крапіва’ сустракаецца толькі ў некаторых месцах славянскай тэрыторыі, што можа сведчыць аб даўніх сувязях праславянскіх дыялектаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жы́жка1 ’кроў’ (Жд. 1). Рус. жи́жка, бранск., кур., варонеж., арл., тул., смал. ’вадкасць’, смал. ’кроў’. Памянш. суфікс ‑ка ад наз. жыжа1 (гл.)

Жы́жка2крапіва’ (Жд. 2). Укр. дзіцяч. жи́жка ’ўсё гарачае і пякучае’ (Грынч.), палес. жи́жка, жі́жкакрапіва’. Ад кораня дзеяслова жыгаць ’апякаць’ з суфіксам ‑к‑a і марфаналагічным чаргаваннем г/ж. Параўн. і жыжа2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жыгучка ’пякучая крапіва’. Рус. дыял. кур., арл., варонеж., раст., краснадар., валаг., калін., гом., смал. жигу́чка, укр. жигу́чка (Грынч.) ’тс’. Усх.-слав. наз. з суф. ‑ка (< *‑ьka) ад асновы дзеепрыметніка жигуч‑, утворанага ад дзеяслова жыг‑а‑ти (гл. жыгаць), у знач. ’апякаць’. Аналагічны корань у іншых назвах крапівы: жагліўка, жыжка; параўн. з польск. дыял. żegawka, рус. жгучкакрапіва’ і інш. Гл. жгучка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пяку́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

Пякучая крапіва; жыгучка. Хто сустрэўся быў са мною, Дакрануўся раз ці два, Дык той ведае ўжо хто я: Я — пякучка-крапіва. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пусты́рнік ’сардэчнік’ (в.-дзв., смарг., лудз., Сл. ПЗБ), ’чорны паслён’ (ТС). Запазычана з рус. пустырник ’сардэчнік’ (ад пустырь ’закінуты куток, пусташ’, дзе расце), параўн.: пустырніку нас называюць глухая крапіва (смарг., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пячы́ся, пяку́ся, пячэ́шся, пячэ́цца; пячо́мся, печаце́ся, пяку́цца; пёкся, пякла́ся, -ло́ся; пячы́ся; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Гатавацца сухім награваннем, на адкрытым агні, у духу або на патэльні.

Бульба пячэцца ў прыску.

Пячэцца яечня на патэльні.

2. Знаходзіцца на моцным сонцы, у гарачым месцы (разм.).

П. каля печы.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Мець здольнасць, уласцівасць абпальваць, жыгацца.

Крапіва пячэцца.

|| зак. спячы́ся, спяку́ся, спячэ́шся, спячэ́цца; спячо́мся, спечаце́ся, спяку́цца; спёкся, спякла́ся, -ло́ся (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Нагонка ’ўшчуванне’: Дырэктар прыдзе, нагонку дасць (Крапіва). Наўрад ці звязана з польск. nagonka, naganka ’загон жывёл пад стрэлы паляўнічых, што сядзяць у засадзе’, хутчэй самастойнае ўтварэнне ад гнаць, параўн. наганяць ’насварыцца’ (Нас.), нагонка ’прыгон жывёлы на рынак’, ’даганянне’ і ’строгая вымова’ (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пячы́, пяку́, пячэ́ш, пячэ́; пячо́м, печаце́, пяку́ць; пёк, пякла́, -ло́; пячы́; пе́чаны; незак.

1. што. Гатаваць (ежу) сухім награваннем на адкрытым агні, у прыску, духу ці на патэльні.

П. пірагі.

П. бульбу.

П. яечню.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго-што і без дап. Дзеяннем чаго-н. гарачага, едкага ці вельмі халоднага ўтвараць апёк, адчуванне апёку.

Сонца пякло неміласэрна.

Крапіва пячэ.

Мароз пёк твар.

|| зак. спячы́, спяку́, спячэ́ш, спячэ́; спячо́м, спечаце́, спяку́ць; спёк, спякла́, -ло́; спячы́; спе́чаны.

|| наз. пячэ́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)