Таць1 рэдкае ’злодзей’: таць начны (слаўг., Бел. лекс., 168), ст.-бел. тать ’злодзей’ (Ст.-бел. лексікон), ’злодзей, рабаўнік’ (1440 г., КГС), сюды ж татьба, татбакрадзеж, рабаўніцтва’ (1398 г.), ’грашовы штраф за разбой’ (Ст.-бел. лексікон, КГС). Параўн. укр. тать ’злодзей’, татьба́крадзеж, рабаўніцтва’, рус. тать, стараж.-рус. тать ’злодзей, грабежнік’, н.-луж. taś, серб.-харв. та̑т, славен. tȃt ’тс’, tȃtbaкрадзеж’, ст.-слав. тать ’злодзей’. Прасл. *tatь звязваюць з *taiti ’таіць’, роднаснае ст.-ірл. tāid ’злодзей’, грэч. τητάω ’пазбаўляю’, ст.-інд. tāyúḥ ’злодзей’, хец. tajezzi, tajazzi ’крадзе’ (Фасмер, 4, 28; Шустар-Шэўц, 1500; Скок, 3, 434–435; Огледна. св., 71; Бязлай, 4, 156; ЕСУМ, 5, 528), гл. таіць.

Таць2 ’раставаць’ (пух., З нар. сл.). Параўн. чэш. tát, в.-луж. tać ’раставаць, пераходзіць у вадкі стан’. Інфінітыў на базе кораня ў прасл. *ta‑ja‑ti ’тс’ < і.-е. *tã‑ ’тс’ (Махэк₂, 637; Шустар-Шэўц, 1494). Гл. та́яць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пакра́жа, ‑ы, ж.

1. Крадзеж. Усе Мядзведзічы ўзбуджаны былі пакражаю чацвярых коней. Крапіва. — У двары нашым зрабілася пакража, і .. пакража не абы-якая. Ядвігін Ш.

2. Украдзеная рэч. А там ускрай агародаў, завіхаючыся, прытарабаніў [Кандрат] пакражу да лазні і прыхаваў. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпая́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

1. Прымацаваць, прырабіць паяннем. — Добрыя жарты... Абарвецца які правадок, чым цяпер яго прыпаяеш?.. Паслядовіч. Там [на заводзе] на вашых вачах збяруць І матор, і сярэбраны радыятар, Да яго па малому зубру Прыпаяюць старанна дзяўчаты. Панчанка.

2. перан. Разм. Прызначыць якое‑н. пакаранне. Перад вайной Аркашку прыпаялі моцна — дзесяць гадоў за калектыўны крадзеж. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Звярнуцца да многіх з адным і тым жа пытаннем. Апытаць суседзяў. // Выклікаць па чарзе (вучняў) для праверкі ведаў. Апытаць вучняў. // Зрабіць допыт каму‑н. Апытаць падсуднага. □ [Веразоўскі:] — Злодзей ты, Макар, і шэльма, якіх мала... Па закону я павінен апытаць цябе, скласці пратакол і пасадзіць за крадзеж. Чарнышэвіч.

2. Разм. Знайсці што‑н., распытваючы. Апытаць кватэру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракра́сціся 1, ‑крадуся, ‑крадзешся, ‑крадзецца; зак.

Разм. Зрабіць значны крадзеж, растрату; папасціся ў сістэматычным, працяглым крадзяжы. Ермачэнка зусім пракраўся,.. неяк сухім выбраўся назад у Прагу, адкуль ён прыехаў некалі ў Мінск. Новікаў. Пракраўся кладаўшчык. І вось ён пад судом. Корбан.

пракра́сціся 2, ‑крадуся, ‑крадзешся, ‑крадзецца; зак.

Ціха, непрыкметна прабрацца куды‑н. Цёмнай ноччу.. [Тарас] дапамог партызанам пракрасціся да тых складаў і устанавіць міны. Краўчанка. Позняй раніцай Ціток па загуменні пракраўся ў сваё гумно. Лобан. // перан. Непрыкметна пранікнуць (пра пачуцці, думкі і пад.). Шчырае заспакаенне пракралася ў душу. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рапт ’парыванне, імпэт’ (Нас., Байк. і Некр.), ра́птам ’знянацку, нечакана, імкліва’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Бяльк., Варл., Растарг., Сл. ПЗБ), ра́птом ’нечакана, адразу; усяго толькі’ (ТС), параўн. укр. ра́птом ’ураз, неспадзеўна’, рус. смал. рапт ’парыў, імгненне’, раптом ’нечакана, адразу’. Запазычана з польск. raptкрадзеж, захоп’ з лац. raptus ’рабунак’ шляхам адсячэння назоўнікавага канчатка ‑us, raptem ’знянацку’ з лац. raptim ’спешна’, што выводзяцца з лац. raptō ’хапаць, красці’, гл. Брукнер, 454; Фасмер, 3, 443. Сюды ж рапто́ўна, рапто́ва ’знянацку, нечакана, неспадзявана’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ), рапто́ўно, рапто́во ’тс’ (Сл. ПЗБ, ТС, Сл. Брэс.), раптэ́я ’тс’ (чэрв., Сл. ПЗБ), ранта́мі ’тс’ (ТС), раптаві́цай ’знянацку’, раптэ́чня ’нечакана’, рапто́ўе ’нечаканасць’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уго́н м.

1. (действие) вы́ган, -ну м., адго́н, -ну м.;

2. (похищение) выкрада́нне, -ння ср.; (кража) крадзе́ж, -дзяжу́ м.;

3. ж.-д. уго́н, -ну м.;

в уго́н охотн. наўздаго́н.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уво́з м. вы́ваз, -зу м.; адво́з, -зу м., звоз, род. зво́зу м.; (похищение) выкрада́нне, -ння ср., выкра́дванне, -ння ср.; (кража) крадзе́ж, род. крадзяжу́ м.;

сва́дьба уво́зом уст. вясе́лле з выкрада́ннем;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

угадзі́ць, угаджу, угодзіш, угодзіць; зак.

1. каму. Дагадзіць каму‑н., зрабіўшы што‑н. прыемнае, патрэбнае, жаданае. — Куды ты спяшаешся, сынок? — занепакоілася маці. — Можа, чым табе не ўгадзіла? Грахоўскі.

2. Разм. Трапіць куды‑н., апынуцца дзе‑н. Потым аціраўся [здраднік] у Чыжэвічах ля царквы, пры нейкім складзе быў, нарэшце ж, за крадзеж угадзіў у турму. Кулакоўскі.

3. Разм. Кідаючы або ўдараючы чым‑н., папасці ў каго‑, што‑н. — Цаляў у галаву, а ўгадзіў у плячо. І я, пэўна, крыкнуў ад болю. Ракітны. [Пан Булыга] хацеў заехаць Валодзіку па нагах кульбаю, але з гарачкі не пацэліў і ўгадзіў пані Авяліне. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шэ́льма, ‑ы, м. і ж.

1. Махляр, несумленны чалавек; нягоднік, паганец. — Ну, мерайце, — кажу, — ды рэжце! — Куляецца аршын, маланкай ходзяць рукі — Так спрытна шэльма мерае. Крапіва. — Ага, шэльма, — захрыпеў Сцяпан, кідаючыся на .. [чалавека] і хватаючы яго за рукі. Чорны. [Беразоўскі:] — Злодзей ты, Макар, і шэльма, якіх мала... Па закону я павінен, апытаць цябе, скласці пратакол і пасадзіць за крадзеж. Чарнышэвіч.

2. Хітрун, круцель, дураслівец, махляр (звычайна ўжываецца як выражэнне захаплення, спагады, адабрэння). — Вера, ведаеш, што я скажу табе... Ты — хоць вялікая шэльма, але папраўдзе слаўная дзеўка... Зарэцкі. [Каваль:] — І дарога грыміць, І душа спявае. І людзі глядзяць і радуюцца: бач, як ляціць, шэльма!.. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)