кпіць, кплю, кпіш, кпіць; незак., з каго-чаго і без дап.

Строіць кпіны, насміхацца. Першыя дні толькі і гутаркі было, што пра Валянціну. Адны гаварылі, што яна прыветлівая, такая стройная, прыгожая, чарнявая, другія злосна кпілі, што худая і Шаманскі прывёз яе, каб адкарміць на калгасным хлебе. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кплі́вы, ‑ая, ‑ае.

Схільны да кпін, які любіць насміхацца над іншымі. Кплівы чалавек. // Які заключае ў сабе кпіны. У панскім кплівым смеху Мітрафан адчуў абразу сваёй чалавечай годнасці. Пальчэўскі. Кубак адразу згроб сабе Рыгор.., Ладымер заўважыў гэта, і тонкія яго губы скрывіліся ад кплівай да гэтакай сквапнасці ўсмешкі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сарка́зм, ‑у, м.

1. З’едлівая, вострая, злосная насмешка, кпіны. Але адценні смеху надзвычай разнастайныя — ад лёгкага, лагоднага, дабрадушнага гумару да бязлітаснага, спапяляючага сарказму. Усікаў. Пад канец верша іронія саступае месца сарказму — самаму дзейснаму сродку сатырычнага раскрыцця характару. Рагойша.

2. звычайна мн. (сарказмы, ‑аў). З’едлівыя, кплівыя заўвагі. Сыпаць сарказмамі.

[Ад грэч. sarkasmos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Збы́ткі ’жарт’ (Сцяц.), слонім.кпіны’ (Нар. лекс.). Параўн. збытак ’лішак’. Параўн. рус. избыток ’лішак’, укр. збитки ’страты, шкода’, дыял. ’жарты’, польск. zbytki ’свавольства’, zbytek ’лішак’, ’рэч, без якой можна абысціся’, чэш. zbytek ’лішак’, славац. уст. zbytok ’тс’, серб.-луж. zbytk ’тс’. Значэнне ’жарт’, відаць, лакальнае развіццё знач. ’свавольства’, таму, магчыма, з польск. Гл. быць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

насме́шка насме́шка, -кі ж.; (злая) кпі́ны, род. кпі́наў ед. нет;

сказа́ть в насме́шку сказа́ць у насме́шку;

в насме́шку над кем (насмеха́ясь) насміха́ючыся з каго́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

е́дкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які раз’ядае, разбурае што‑н. хімічна. Едкая шчолач. Едкая фарба. // Які выклікае моцнае фізічнае раздражненне. Едкі дым. □ Трэба даць уціхнуць зморы ў руках,.. адпачыць целу ад едкага поту. Мележ.

2. перан. З’едлівы, колкі. Едкі сарказм. □ І смех тут быў, былі і жарты, І кпіны едкія, і злосць. Колас. / Пра чалавека. — Вот ты едкая, Параска. Нашто табе мяне калоць гэтым пасагам? Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брыда́, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Разм.

1. Што‑н. непрыемнае, брыдкае, паскуднае; дрэнь, гадасць. [Янка:] — Ведаеш, брат, такая прыснілася брыда, што і цяпер яшчэ праціўна ў роце. Колас. А кпіны слухаць там і розную брыду — Ды ну іх, кажа [заяц], к ліху! Крапіва.

2. Разм. Аб кім‑н. брыдкім, паскудным, агідным. Усе адчувалі, што недалёка той дзень, калі рушыць наперад слаўная Савецкая Армія і дачыста змяце з зямлі фашысцкую брыду. Шчарбатаў. — Вон з хаты, брыда! — закрычала.. [Параска] і ўсхапілася. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́ска ’накладка на твар, якую надзяваюць для таго, каб не быць пазнаным’, ’маскарадны касцюм’, ’прытворства’, ’скульптура твару чалавека або галавы жывёлы’, ’засцерагальнае прыстасаванне’, ’накладка з лекавага саставу’. З рус. ма́ска, а, магчыма, таксама і з польск. maska, у якіх праз франц. ці ням. мову з італ. maschera < ст.-італ. mascara, — апошняе з араб. maschara ’насмешка, кпіны’. Сюды ж маскава́ць ’маскіраваць’ (Др.-Падб.), якое з польск. maskować ’тс’, маскірава́ць ’надзяваць маску’, ’скрываць, прыкрываць што-небудзь, робячы яго непрыкметным’ (ТСБМ), успрынятае з рус. мовы; маскіра́нт ’той, хто ўмее замятаць сляды’ (віл., Нар. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кашчу́нства ’адзін з відаў злачынства супраць веры ў праваслаўнай царкве і ў заканадаўстве царскай Расіі: знявага рэлігійнай святыні’; ’зневажальныя адносіны да таго, што паважаюць, чым даражаць і інш.’ (ТСБМ, БРС). Параўн. рус. кощу́нство, укр. кощу́нство. Бел. слова, здаецца, не мае даўняй гісторыі, таму можна меркаваць, што яно запазычана з рус. мовы. Параўн. у ст.-рус. мове: кощуна, коштюна, косщуна ’забаронены грэх’ (XII ст.), ’блазенства, кпіны’ (XV ст.), рус. кощу́н ’хто блюзнерыць’ (Даль), укр. кощу́н. Параўн. Фасмер, 2, 362; Трубачоў, Эт. сл., 11, 187. Прасл. *koščunъ, *košcuna з’яўляецца вытворным пры дапамозе суф. ‑junъ ад дзеяслова *kostiti ’лаяць, ганьбіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ска́ліць ‘агаляць, паказваць зубы (звычайна пра жывёлу)’ (ТСБМ), ска́ліць (шчэ́рыць) зу́бы ‘смяяцца, рагатаць, насміхацца’, ска́ліцца ‘тс’ (ТСБМ, Гарэц., Янк. 2, ТС, ПЗБ), ‘смяяцца’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом., ТС, Пятк. 2, Ян.), ‘ашчэрвацца; паказваць злосць’ (Нас.), ‘прыжмурвацца’ (Мат. Гом.), скалы́ты: скалы́тʼ го́чы ‘прыжмурвацца; прыжмурваць вочы’ (Клім.), скала́ты ‘той, хто смяецца з іншых’ (Сл. рэг. лекс.), сюды ж ска́лікікпіны’ (Бяльк.), фраз. ска́лачкі ска́ліць ‘усміхацца’ (пра немаўля) (Нік. Посл.). Укр. ска́лити ‘скаліць (зубы)’, ‘прыжмурваць (вочы)’, ска́литися ‘тс’, рус. ска́лить (зубы), ска́литься ‘усміхацца, смяяцца’, польск. skalić się ‘трэскацца, пакрывацца трэшчынамі’. Ад таго ж кораня, што і скала́1, з якім звязана чаргаваннем; гл. яшчэ шчыліна (Міклашыч, 298; Праабражэнскі, 2, 292; Фасмер, 3, 631). Паводле Борыся (SEK, 4, 274), дэнамінатыўнае ўтварэнне ад *skala.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)