гуза́сты, ‑ая, ‑ае.
З вялікімі гузамі. Дзед Талаш падняў вочы на.. каржакаваты гузасты дуб з магутнымі лапамі, як бы чакаючы адказу на свае сумненні. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шыракатва́ры, ‑ая, ‑ае.
Які мае шырокі твар. Каржакаваты, шыракатвары Смірноў спакойна крочыць побач. Навуменка. У вызначаным месцы Валодзю чакаў Сяргееў з прысадзістым шыракатварым хлопцам. Федасеенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Карча́к 1. Гл. корч.
Карча́к 2 ’дужы, каржакаваты чалавек’ (Жыв. сл.), да корч. Метафарычны перанос значэння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кра́жысты, ‑ая, ‑ае.
Тоўсты, каржакаваты (пра дрэва, палена). Кражыстыя хвоі, карава-разложыстыя дубы і ясені хавалі ад панскага вока грамаду людзей, якая ўцякла сюды з вёсак. Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Карка́жа «малы некі хлопец расце, каркажа» (Сл. бел. нар. фраз.). Да каржак (гл.), каржакаваты (гл.) ’невысокі, каранасты’. Гл. таксама каркажаваты.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прысадзісты, прыземісты; камлюкаваты, каржакаваты
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
непасе́длівы, ‑ая, ‑ае.
Які не можа доўга ўседзець або пабыць на адным месцы. Паўлік каржакаваты, затое вельмі рухавы і непаседлівы. Гроднеў. // Уласцівы такому чалавеку. Непаседлівай, неўгамоннай натуры. Лены ніяк не пасавала сядзець злажыўшы рукі. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карчакава́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Разм. З вялікай колькасцю карчоў, карчакоў; карчысты. Каляіністай і карчакаватай дарогай .. ехалі дзве сялянскія фурманкі. Чорны.
2. Абл. Каржакаваты (пра чалавека, яго постаць). Па вуліцы бегае стараста Адам, тоўсты карчакаваты мужык. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аха́йны, ‑ая, ‑ае.
Старанна прыбраны; чысты, акуратны. Алесь і Зіна — самі сіроты — кожны па-свойму адчулі ў гэтым ахайным прыемным чалавеку [Нікіфаровічу] нешта бацькоўскае. Броўка. За.. [Міколам Лазнюком] крочыў майстар Красовіч — пажылы каржакаваты мужчына ў ахайным форменным гарнітуры. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здаравя́ка, ‑і, м. і здаравя́к, ‑а, м.
Разм. Чалавек моцнага целаскладу і вялікай фізічнай сілы. Парады даваў суседскі хлопец, каржакаваты, шыракаплечы здаравяка. Б. Стральцоў. У гэты час дзверы расчыніліся, і на парозе з’явіўся плячысты здаравяк у студэнцкай куртцы. Кухараў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)