дыслака́цыя, -і, ж. (спец.).
1. Размяшчэнне ваенных аб’ектаў, сухапутных войск, размеркаванне ваеннай авіяцыі або караблёў на месцах базіравання.
2. Зрушэнне касцей пры пераломах суставаў.
Д. касцей.
3. Зрушэнне пластоў зямной кары.
Д. горных парод.
|| прым. дыслакацы́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
брэйд-вы́мпел, ‑а, м.
Ваенна-марскі флаг паменшанага памеру і рознага колеру, прысвоены камандзірам злучэнняў караблёў, дывізіёнаў і старшаму па рэйдзе.
[Гал. breedwimpel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэса́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
1. Высадка войск на тэрыторыю праціўніка.
Зрабіць д.
2. Войскі, высаджаныя з караблёў, самалётаў і пад. на тэрыторыю праціўніка для баявых аперацый.
Марскі д.
Паветраны д.
Высадзіць д.
|| прым. дэса́нтны, -ая, -ае.
Дэсантныя войскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фла́гман, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Камандуючы флотам або буйным злучэннем ваенных караблёў.
2. Вядучы ваенны карабель (марскі або паветраны), на якім знаходзіцца камандуючы эскадрай.
3. перан. Пра што-н. самае буйное, самае галоўнае сярод падобнага.
Ф. культуры.
|| прым. фла́гманскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дывізіён, ‑а, м.
1. Асноўнае тактычнае і агнявое падраздзяленне ракетных войск і артылерыі. Артылерыйскі дывізіён. Ракетны дывізіён.
2. Атрад ваенных караблёў аднаго класа. Дывізіён мінаносцаў.
[Ад фр. division — дзяленне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́стра, ‑ы, ж.
1. Гіст. Трыбуна на форуме старажытнага Рыма, упрыгожаная насамі караблёў, захопленых у непрыяцеля.
2. Упрыгожанні калон у выглядзе насавой часткі старажытнага судна.
[Лац. rostra (мн. л.) — насы караблёў.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арма́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Вялікае злучэнне караблёў, самалётаў або танкаў, якія дзейнічаюць узгоднена. Армада бамбардзіроўшчыкаў. □ Крышылі ўзбярэжжа лінкоры снарадамі, Армады крылатыя засцілі свет. Панчанка.
[Ісп. armada — флот.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эска́дра, ‑ы, ж.
Буйное злучэнне ваенных караблёў ці самалётаў. Цёмнай ліст ападаў скай ноччу эскадра мінаносцаў пакінула рэйд і стала ў баявым парадку рухацца на подступы да Петраграда. Хведаровіч.
[Фр. escadre.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
брандва́хта, ‑ы, ДМ ‑хце, ж.
1. Вартавое судна на рэйдзе або ў порце для назірання за выкананнем устаноўленых правіл руху караблёў, шлюпак і пад.
2. Дапаможнае судна землечарпальнага каравана.
[Гал. brandwacht.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маніто́р, ‑а, м.
1. Браніраваны з неглыбокай пасадкай ваенны карабель з буйнакалібернай артылерыяй, прызначаны для абстрэлу берагавых аб’ектаў і караблёў у прыбярэжных водах. Рачны манітор. Маракі манітор.
2. Тое, што і гідраманітор.
[Англ. monitor ад назвы першага карабля гэтага класа.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)