кашла́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Пакрыты доўгай поўсцю; калматы. У хляве ўся Тарэнтава маёмасць: худы кашлаты конь. Галавач. // З густымі ўскудлачанымі валасамі. Кашлатая Саўкава галава з цэлаю шапкаю чорных валасоў зняважліва ківалася. Колас.

2. Разгалісты, з густым веццем, шырокімі лапкамі. Кашлатыя елкі і выносістыя хвоі абступалі дарогу. С. Александровіч. Неўзабаве трапяткі агеньчык асвятліў бронзавыя, ствалы бліжніх сасонак, кашлатыя лапы іх, нібы жывыя, цягнуліся да агеньчыка. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ка́лман ’анучнік, зборшчык утыльсыравіны’ (Сцяшк.). Без адпаведнікаў. Слова па структуры нагадвае запазычанне, але відавочна малы арэал распаўсюджання лексемы сведчыць пра магчымы рэгіянальны наватвор. Хутчэй за ўсё, адантрапанімічнае ўтварэнне. З магчымых слав. паралелей звяртаюць на сябе ўвагу рус. зах.-бран. калманоги ’кульгавы’, бел. калматы ’касматы’ (гл.), адна к разглядаемае слова наўрад ці суадносіцца з імі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе-пе-пе ’падзыўныя для кароў’ (лях., ДАБМ, камент., 895). Гукапераймальнае, утворанае, магчыма, з пачатковага складу і.-е. назвы скаціны *pekʼu‑ (параўн. лац. pecus ’скаціна’, ст.-інд. páçu, paçús, авест. pasu‑ ’тс’, ст.-грэч. πέκος ’шкура’, гоц. faíhu ’грошы’, ст.-в.-ням. fihu ’скаціна’, прасл. *pьsъ ’(калматы) сабака’). Параўн. і інш. падзыўныя словы для кароў з гэтым жа коранем: псе-псе-псе, псейка‑псейка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мшыць1 ’закладваць мох між бярвенняў’ (красл., Сл. ПЗБ; ТС), мшы́ты ’перасцілаць і запакоўваць посуд на возе’ (Вярэн.), зах.-укр. мшити ’канапаціць мохам’, рус. мшить ’тс’, кастрам. ’перасцілаць і пакаваць посуд на возе’. Да імшыць1.

Мшыць2, мшы́ты, мшы́цца ’пакрывацца тонкімі валаскамі (пры тканні), касмаціцца’, мшы́стыкалматы, касматы’ (ТС; драг., жытк., лельч., Уладз.), рус. валаг. мши́ться ’зношвацца, рабіцца анучай, акраўкамі’. Да мох ’пух, пушок (на целе), воўна, валокны’, махнаты ’касматы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тру́сіцца, трушуся, трусішся, трусіцца; незак.

Абл.

1. Дрыжаць ад страху, сцюжы і пад. [Рыль:] — Трусімся мы, але і знаку не падаём, што ў нас на мыслі. Колас.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.) Растрасацца, церушыцца. Салома трусілася з воза. // Падаць дробнымі кропелькамі. Усю раніцу трусіўся дожджык.

3. Трэсціся, едучы па дрогкай дарозе. Тры дні трусіўся на калёсах. □ Ванька з прарэхам пад пахай трусіцца на козлах. Караткевіч.

4. Бегчы трушком. І таксама, як .. [дзядзька Ахрэм], дробна трусіўся следам за ім яго неразлучны калматы таварыш. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заці́шша, ‑а, н.

1. Часовае спыненне шуму, ветру. Зацішша перад навальніцай. □ Калі наверсе па густым хваёвым покрыве каціўся глухі шум ветру, тут, унізе, стаяла прыемнае зацішша, было па-хатняму ўтульна. Новікаў. // перан. Спыненне, аслабленне дзейнасці, руху і пад. На пероне зацішша — ні цягнікоў, ні пасажыраў. Навуменка. Адгрымела блакада і ў атрадным баявым жыцці настаў нейкі момант зацішша. Брыль.

2. Ціхае, зацішнае месца; зацішак. «Не даеду...» — трывожна падумаў Цімох і, сабраўшыся з сілай, звярнуў у зацішша, за лазняк. Ваданосаў. У пячурцы — калматы, вялікі, Нешта муркае У зацішшы кот. Лявонны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кашлат́ы ’пакрыты доўгай поўсцю; калматы’, ’з густымі ўскудлачанымі валасамі’; ’разгалісты, з густым веццем, шырокімі лапкамі’ (ТСБМ); ’марны, паніклы’ — аб садзе (гл. Сл. паўн.-зах., 2); ’касалапы, нязграбны’ (Касп.). Слова з досыць няяснай гісторыяй. Параўн. укр. ко́шлати ’кудлаціць, лахмаціць’, кошла́тий ’кашлаты’. Гэты ўкр. дзеяслоў Слаўскі (2, 557) параўноўвае з польск. koślać się ’кульгаць, спатыкацца’, чэш. дыял. *košľať se ’ісці хістаючыся’, укр. ко́шлати ’кудлаціць, лахмаціць’ і выстаўляе праформу прасл. (дыял.) *kosljati. Гэты дзеяслоў звязаны з прасл. *kosъ ’косы і г. д.’ (вельмі разгалінаванае сямейства слоў); суф. тут *‑ljati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кашто́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які дорага каштуе, мае вялікую цану. Каштоўны падарунак. □ Адзін з шайкі, чорны, калматы, як звер, узламаў шабляю скрыню і пачаў перабіраць і выкідаць адтуль рэчы, якія яму больш падабаліся, а больш дробныя і каштоўныя — клаў у кішэню. Колас. Залатаносны пясок прамываўся на аўчыне — пясок зносіла вада, а часцінкі каштоўнага металу заставаліся ў поўсці. Самуйлёнак.

2. Які мае важнае, істотнае значэнне. Каштоўная тэхнічная культура. Каштоўны дакумент. Каштоўная прапанова. // Вельмі патрэбны. Каштоўная якасць. □ [У Лясніцкага] была каштоўная прывычка партыйнага кіраўніка: у цяжкі момант раіцца з людзьмі, ведаць іх погляды, думкі. Шамякін.

•••

Каштоўныя камяні гл. камень.

Каштоўныя паперы гл. папера.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Пачахры́цца, лун. почохрыцца ’пачасацца’, бяроз. пону‑ Xрыць ’пачасаць’ (Шатал.), драг. почухрэтэ (Лучыц-Федарэц). Параўн. таксама брасл., ігн., даўг., астрав., шальч., трон. чихраць. чохраць ’часаць (воўну)’, чохры ’машына для часання воўны’ (Сл. ПЗБ), укр. чухран ’тс’, укр. гуц. чіхратийкалматычіхратися ’часацца, але не грэбенем’, чухати(ся) ’тс’ рус. арханг. чехор ’задзіра’, чехорньш ’задзірака’, польск. czochrać się ’калмаціць’, чэш. čechrati, славен. čeh(lj)aiit ćóhati ’тс’ серб.-харв. чехати ’абшчыпваць, абрываць’. Экспрэсіўнае ўтварэнне ад česati > !!!acau̯b (гл.), параўн. валаш. čechlať ’расчэсваць воўну’, славац. cech rať sa ’прачосваць валасы’, czechry ’пачассе’ (Махэк₂, 96), польск. czochrać ’часаць жывёл’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лахма́ты, лахма́тый ’касматы, калматы’, ’зроблены са скуры з доўгай і густой поўсцю, з доўгім ворсам’, ’чалавек з доўгімі і густымі ўскудлачанымі валасамі’ (ТСБМ, Бяльк., Яруш.; паст., Сл. паўн.-зах.), лахмач ’тс’ (міёр., З нар. сл., ТСБМ), лъхмаціна ’лахматая асоба’ (міёр., Нар. словатв.), мсцісл. лахмаценечкій, лахмаценькій ’лахматы’ (Нар. словатв.), лахмаціцца ’станавіцца лахматым’, лахмаціць ’рабіць лахматым’ (ТСБМ), лахмацець ’тс’ (в.-дзв., Сл. паўн.-зах.), лахма́тка ’непрычасаная жанчына’, ’калматая жывёла’ (Юрч. Вытв.). Паўн.-усх. бел. рус. ізалекса. Утворана ад лохма < лох‑ма, якое чаргаваннем галоснай кораня звязана з лах1 (гл.) (Фасмер, 2, 524). Сюды ж лыхма́ціння ’рызманы’ (Юрч. Вытв.). Параўн., аднак, ст.-грэч. λάχνος ’шэрсць, воўна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)