Ко́злік1 ’умацаванне саламянай страхі’ (Мат. Гом., Хар.). Параўн. казёл3.

Ко́злік2 ’конік’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. казёл12.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казе́лькі ’казюлькі’ (Касп.). Ад асновы казёл, назва паводле зааморфных прыкмет казла або паводзін насякомага, тое ж у многіх іншых дэрыватах ад каза, казёл, параўн. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падку́слівы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які гаворыць з’едлівыя, непрыемныя словы. Настаўнік быў танкатвары, бледны, задумлівы, але з людзьмі наогул даволі ветлівы, прыемны і толькі часам, на злосць каму, падкуслівы і ўпарты, як казёл. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фырча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

Разм. Тое, што і фыркаць (у 2 знач.). «Казёл» фырчаў, падскакваў. У ветравое шкло, што спераду, стукалі чорныя жукі. Пташнікаў. Бабка сядзіць на лаўцы і ціха фырчыць верацяном. Каліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ко́злы ’азярод’ (Мат. Гом.), ’прыстасаванне для пілавання дроў’ (ТСБМ), ’апора ў выглядзе перакрыжаваных слупкоў’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. казёл2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абры́дзець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; пр. абрыдзеў, ‑дзела і абрыд, ‑ла, зак.

Надакучыць, апрыкраць; прыесціся. Ды так ужо казёл абрыдзеў сабаку сваім прыставаннем, што Жук аднойчы не стрываў ды хваць яго з будкі за бараду! Брыль. Лабановічу ўрэшце абрыдла гэта п’яная гульня і гэта гразь распушчанага языка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Казлыта́ць ’казытаць’ (Бір., Сержп.). Паралельнае ўтварэнне да казытаць (паўдн.-зах. Случчына). Утворана або непасрэдна ад асновы козл‑, да казёл1, або ад казытаць з субстытуцыяй тэрміна. Гл. казытаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казе́льчык ’конік’ (ашм., смарг., Шатал.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад асновы казёл- ’маленькі казёл’, што або паводле паводзін насякомага, якое скача, або семантычная калька ці субстытуцыя такіх назваў, як конік, кабылка і пад. Звяртае на сябе ўвагу заходні рэгіён фіксацыі лексемы, аднак структурныя адпаведнікі ёсць і ў рус. гаворках. З суседніх можна прывесці смал. козельчик ’казляня’, росл., смал. ’узоры, якія маюць выгляд рагулек’, бран. ’дэталь калаўрота’, смал. ’кветка’, ’грыб масляк’; гэтыя прыклады сведчаць, што бел. казельчык магло быць пераносам з *казельчык ’казляня’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казлі́ць ’пець непрыемным, прарэзлівым голасам’ (Нас.). Празрыстае ўтварэнне ад казёл1, матывацыя таксама зразумелая. Дакладных адпаведнікаў няма, рус. козлить, козлиться ў значэнні ’весці сябе як казёл і інш.’ можна разглядаць як незалежныя ад бел.; аднак мадэль, па якой утвораны гэтыя лексемы, з’яўляецца, відаць, архаічнай. Бел. казліць можа захоўваць вельмі старажытную канструкцыю, якая ў выніку яе экспрэсіўнасці магла і змяняць структуру (клас дзеяслова) і спецыялізаваць значэнні. Рус. лексему, такім чынам, можна разглядаць як найбольш блізкую да архетыпу, хоць, зразумела, вельмі ўмоўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казёлак, казёлкі ’расліна Ranunculus acer’ (Касп.). Самастойнае вытворнае ад казёл і суфіксам ак(‑ок) (улічваючы месца націску, не выключаны польскі уплыў). Магчыма, толькі лакальная адаптацыя (словаўтваральная) больш шырока вядомага козелец, гл. там і этымалогія.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)