Апсо́м ’знянацку, хутка’ (Юрч.), аптэ́сам ’тс’ (Касп.). З польск. obcesem, obsesem ’нахабна, знянацку’, ад obces, obses з лац. (сярэдневяковага) obsessus ’апантаны’ (Дарашэўскі, 415); слова вядома ў старапольскай мове да XVIII ст. толькі ў форме тыпу obses. Беларускія формы ўзніклі ў выніку гукавых змен: апсом як творны склон слова *обс < *обсс < *обсъс < *о̇бсас; аптэсам з абцэсам, магчыма, у выніку субстытуцыі (т на месцы ц), у абодвух выпадках б перад глухім давала п. Гл. абцэсам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Не́пасць ’нечаканасць’, у выразе: з непасці — нечакана (Сл. ПЗБ). Няясна, магчым^а, да пасць, падаць ’падаць, нечакана з’яўляцца’, параўн. фразеалагізм ні села, ні пала ’знянацку, нечакана, не раздумваючы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
невзнача́й нареч., разг.
1. (неумышленно) ненаўмы́сна; (ненамеренно) незнаро́к; (случайно) выпадко́ва;
2. (неожиданно) нечака́на; зняна́цку, рапто́ўна; знячэ́ўку, неспадзе́ўкі, неспадзява́на.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прае́нчыць, ‑чу, ‑чыю, ‑чыць; зак.
1. Абазвацца енкам. // што і без дап. Сказаць з енкам. Калі пад Міканорам-злодзеем прагучала знянацку «стой», ён вымавіў, хутчэй «праенчыў» толькі адно слова — «А бра-а-тачка!». Каваленка.
2. Паенчыць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жа́рнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм. Аднакр. да жарыць (у 2 знач.); ударыць вялікай сілай. Сержант пасля некаторай размовы жарнуў вартаўніку прыкладам карабінкі па галаве. Нікановіч. // Пачацца знянацку, з вялікай сілай. [Дождж] так горача жарнуў — Здалося, ссыпаюць пшаніцу ў ток з мяхоў велізарных. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распатро́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
Разм. Расправіцца з кім‑н., разбіць каго‑, што‑н. [Ермакоў], пачуўшы пра гарматы, загарэўся неадольнай думкай: — «ударыць знянацку, ушчэнт распатроніць і захапіць артылерыю!» Мележ. [Жорка:] — Прама завідкі бяруць: такога бандыта распатроніў ты... Беразняк. // Рэзка раскрытыкаваць каго‑, што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шаламі́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; незак., каго-што.
1. Ашаламляць, рабіць моцнае ўражанне, прыводзіць у замяшанне. Гэтак шаломіць чалавека раптоўны гром, маланка ў цёмнай ночы, зычны стук гарматы, што знянацку парушае цішу. Гартны.
2. П’яніць, адурманьваць. Піва шаломіць стомленыя галовы, робіцца трохі весялей. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ *Няна́джана, ненаджэно ’нечакана, неспадзявана’ (ТС), ныниджано ’тс’ (драг. Клім.), ненажано ’знянацку’ (пін., Жыв. сл.), нэнажэно ’незнарок, неспадзеўкі, нечакана’ (пін., Нар. лекс.), ненажено ’нечакана’ (ле^ьч., Нар. лекс.), сюды ж ненаджэны ’нечаканы, неспадзяваны’ (ТС), нынаджаный ’тс’ (Клім.). Да наджа ’надзея, спадзяванне, нажа ’тс’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Няўко́м (невкомъ) ’быццам, хіба ж’ (Нас.), ’нездарма; няўжо’ (Касп.), ’знячэўку, знянацку’ (Мат. Маг.), ня‑ў‑ком жа ’аднак жа не, чаму ж не’ (Гарэц.), рус. смал. невком ’аднак’. Паралельнае да няўчом (гл.) займеннікавае ўтварэнне ад хто (гл.); праблему складае высвятленне шляхоў семантычнага развіцця.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заста́ть сов. заста́ць; (застигнуть — ещё) заспе́ць;
заста́ть до́ма заста́ць до́ма;
заста́ть впраспло́х враспло́х заста́ць (заспе́ць) неспадзе́ўкі (зняна́цку);
заста́ть в живы́х заста́ць жыво́га.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)