Збло́ціць ’змучыць, зняважыць’ (Сл. паўн.-зах.). З польск. zblocić ’запэцкаць балотам, граззю’, прэфіксальнага адназоўнікавага дзеяслова да błoto ’гразь’; гл. балота.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

растапта́ць, -тапчу́, -то́пчаш, -то́пча; -тапчы́; -тапта́ны; зак.

1. каго-што. Наступіўшы, расціснуць; сапсаваць, знішчыць.

Р. грыб.

2. перан. Зняважыць чые-н. пачуцці, прынізіць годнасць.

Р. веру чалавека.

3. што. Пра абутак: доўга носячы, зрабіць залішне прасторным, разнасіць (разм.).

Р. чаравікі.

|| незак. расто́птваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расто́птванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аплява́ць, аплюю, аплюеш, аплюе; аплюём, аплюяце; зак., каго-што.

1. Пакрыць каго‑, што‑н. пляўкамі.

2. перан. Беспадстаўна зняважыць, зганьбіць, абняславіць каго‑, што‑н. Злосць і крыў агарнулі лесніка. Яго так зняважылі, аплявалі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бесче́стье ср. га́ньба, -бы ж.; (оскорбление) знява́га, -гі ж.;

нанести́ бесче́стье знява́жыць го́нар, знясла́віць, зганьбава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поруга́ть сов.

1. (побранить) пала́яць; пасвары́цца (на каго);

2. (опозорить, надругаться) аганьбава́ць, знява́жыць; знясла́віць, збэ́сціць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плю́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да пляваць.

•••

Плюнуць у тварзняважыць каго‑н.

Раз плюнуць — зрабіць што‑н. вельмі лёгка, без намагання.

Хоць ты ў вочы плюнь — аб немагчымасці пазбавіцца ад назойлівасці каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скаля́ць ‘зганіць, абразіць’: скаляў з граззю (жытк., ЖНС), ‘вельмі зняважыць словамі’ (ПСл), ст.-бел. скалѧти: оумыла есми ноги мои какъ скалѧю ихъ (Альтбаўэр). Да кал (гл.), каляць < прасл. *kalʼati ‘пэцкаць, мазаць’ (ЭССЯ, 9, 125).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

збэ́сціць, збэшчу, збэсціш, збэсціць; зак., каго-што.

Разм.

1. Груба аблаяць, зняважыць. Славіку, відаць, здалося, што ён і напраўду ўтаптаў свайго саперніка ў гразь — спалохаў, зняважыў, збэсціў. Шамякін.

2. Неакуратным карыстаннем давесці да непрыгоднасці (пра вопратку). Збэсціць сукенку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Збанітава́цьзняважыць, аблаяць’ (Сл. паўн.-зах.). Ст.-бел. банитовати ’выганяць’, ст.-польск. banitować ’тс’ (Булыка, Запазыч., 36); прэфіксацыя з‑ (< *jьz‑) фактычна паўтарае ўжо наяўную ў корані семантыку. Польск. banita ’выгнанец’ < с.-лац. bannitus ’прыгавораны на выгнанне’ (SWO, 68).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абла́яць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Абазваць грубымі словамі, зняважыць; вылаяць. [Шклянка] мог ні за што ні пра што наваліцца на чалавека, аблаяць яго апошнімі словамі, пасля прасіць прабачэння і ў канцы зноў пачынаць лаяць. Чарот. // Адмоўна выказацца пра каго‑, што‑н. Аблаяць у газеце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)