Пасарамаці́ць ’пасароміць’ (ТСБМ). Са ст.-польск. posromacać ’ганьбіць, зневажаць’, якое было ўспрынята з паўнагалоссем, як сорам (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грязни́ть несов.

1. бру́дзіць; (пачкать) пэ́цкаць;

2. (мусорить) смяці́ць;

3. перен. бэ́сціць, нясла́віць, зневажа́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прашпэ́ціцца ’памыліцца, правініцца’ (Нас.). Укр. шпе́тити ’абражаць, зневажаць’, рус. шпе́титьзневажаць, абражаць, высмейваць’. Выводзяць з польск. szpecić ’забруджваць, псаваць’ (Фасмер, 4, 472), якое, паводле Брукнера (553), з ням. Spath ’хвароба ног у коней’. Гараеў (425) і Праабражэнскі (гл. у Фасмера, 4, 472) лічаць крыніцай слова ням. spotten ’насміхацца’. Усе этымалогіі няпэўныя. Сюды ж і чэш. špatný ’благі, дурны’, дыял. špetný ’тс’ (Махэк₂, 620).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

знява́га, ‑і, ДМ ‑вазе, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зневажаць — зняважыць.

2. Тое, што можа абразіць, зняважыць; абразлівы ўчынак, паводзіны, слова. Распарадчык змераў позіркам Краўчанкаву постаць, і Краўчанка ўбачыў у гэтым позірку знявагу і дакор. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

га́ньбіць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; незак., каго-што.

1. Зневажаць чыю‑н. годнасць; асуджаць, няславіць. — Няма чаго іншых ганьбіць, лепш гляньце на сябе, — адрэзала .. [Зіна]. Грамовіч. Завошта ж ганьбіць тых людзей, якія адбіваюць націск класавага ворага? Чорны.

2. Быць ганьбай для каго‑, чаго‑н.; няславіць сваімі паводзінамі, учынкамі. Праца нікога не ганьбіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тапта́ць, тапчу́, то́пчаш, то́пча; тапчы́; тапта́ны; незак.

1. каго-што. Прымінаць нагамі, ходзячы па чым-н.

Т. траву.

2. каго. Наязджаючы канём, збіваць з ног, душыць, калечыць.

3. што. Ступаючы, пэцкаць нагамі (разм.).

Т. падлогу.

4. што. Збіваць, зношваць абутак.

Т. боты.

5. перан., што. Пагарджаючы, груба зневажаць, абражаць.

Т. чалавечую годнасць.

|| зак. патапта́ць, -тапчу́, -то́пчаш, -то́пча; -тапчы́; -тапта́ны (да 1—3 знач.) і стапта́ць, стапчу́, сто́пчаш, сто́пча; стапчы́; стапта́ны (да 4 знач.).

|| наз. тапта́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мацю́г, мацю́к, мацю́х ’мат’, мацюжыцца, мацюкацца ’лаяцца (матам), зневажаць’, драг. матюке́ гну́тэ, гом. мацюка́ць ’лаяць матам’ (ТСБМ, ТС, Нар. Гом., Юрч.; в.-дзв., навагр., Сл. ПЗБ; КЭС). Усходнеславянскае. Паводле лінгвагеаграфіі пашырэння, можна меркаваць аб распаўсюджванні лексем з паўн.-рус. тэрыторыі (гл. СРНГ, 18, 41–42).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́кар ’скуралуп; хто займаецца зніманнем скур са здохлай жывёлы’, ’мярзотнік, паскуднік’ (беласт., Кольб., Ласт.). Сюды ж, відаць, і rakarawać ’лаяць, зневажаць, рабіць закіды’ (Варл.). Запазычанне з польск. rakarz ’тс’, якое, у сваю чаргу, са старога ням. Racker ’тс’ (Брукнер, 453). Гл. таксама Длугаш-Курчабова, 428.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нару́га ’ўпартасць, свавольства, непаслухмянасць’ (Нас., Грыг., Гарэц.), ’здзек, насмешка’ (Гарэц., Бяльк., Яўс., Юрч., Сцяшк. Сл.), ’вупар’ (Нас.), ’назола’ (круп., Макар.), на нару́гу ’на зло, насуперак’ (Рам., Растарг.), укр. нару́га ’здзек, насмешка, ганьба’, рус. нару́га ’лаянка, здзек, абраза’, серб.-харв. дыял. nāruga ’пачвара, вырадак’. Назоўнік ад наругацца ’насміхацца, здзекавацца, дражніцца’, ’рабіць наперакор’ (Нас., Гарэц., Бяльк., Жд. 2, Яўс., Сл. ПЗБ), ’надаядаць’ (мядз., ул. інф.), роднаснага укр. наругува́тися ’закранаць, зачапляць’, рус. наруга́ться ’здзекавацца; рабіць наперакор’, польск. narągać się ’наздзекавацца, насмяяцца’, славен. narȏgati se ’здзекавацца’, серб.-харв. нару́гати се ’здзекавацца, насміхацца, зневажаць’. Усё да *rǫgati ’сварыцца, здзекавацца’, гл. руга́цца, руга́ць, для якога Мяркулава (Этимология–1976, 97) дапускае першапачатковае значэнне ’абражаць, зневажаць словам і дзеяннем’, параўн. балг. наръ́гам ’парнуць, кальнуць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зневажа́нне і зневажэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зневажаць — зняважыць і стан паводле знач. дзеясл. зневажацца — зняважыцца. Зневажанне пачуццяў. □ У часе выпіўкі бацюшка шмат гаманіў пра адносіны сялян да царквы і зневажанне, якое ён церпіць ад парафіян. Чарот. — Еду не трэба, вось я табе прамыю твар крыху, рана твая і загоіцца. Васілька адчуваў сябе крыху пакрыўджаным за такое зневажэнне яго раны. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)