змары́ць, змару́, змо́рыш, змо́рыць; змо́раны; зак., каго.

1. Давесці да стану знямогі, стомленасці, стаміць.

Далёкая дарога змарыла нас.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адолець (пра сон).

Змарыў сон.

|| незак. змо́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. змары́цца, змару́ся, змо́рышся, змо́рыцца (да 1 знач.); незак. змо́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запы́ханы, ‑ая, ‑ае.

Змораны, з цяжкім шумным дыханнем (ад шпаркай хады, бегу і пад.). Калі збіраліся ўжо садзіцца на вазы, з’явілася запыханая Анежка. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

истрёпанный

1. (о вещах) патрапа́ны, збузава́ны; падра́ны;

2. (о человеке) вы́матаны, змата́ны, змо́раны, змардава́ны, знясі́лены.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праясне́лы, ‑ая, ‑ае.

Які праяснеў, зрабіўся ясным. У праяснелым небе мігалі рэдкія зоркі, бралася на мароз. Сіняўскі. // Які стаў выразным, ясным (пра свядомасць). Гэтыя думкі, толькі больш праяснелыя, апанавалі .. [Барукова] зноў і цяпер, калі ён, змораны сонечным цяплом, пайшоў заснуць. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ску́рчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

1. Звесці курчам. Хвароба скурчыла старога. / у безас. ужыв. Пры гэтых словах палкоўніка скурчыла неяк. Галавач.

2. Сагнуць, падагнуць. Між густых кустоў у мох Грышка змораны прылёг, Скурчыў ногі абручом І заснуў салодкім сном. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пату́хлы, ‑ая, ‑ае.

1. Які перастаў гарэць, свяціць. Патухлая лямпа. Патухлая зорка. □ Гугновіч увесь час хадзіў за сталом, трымаючы патухлую люльку ў руцэ. Пестрак. // Які перастаў дзейнічаць, функцыяніраваць.

2. перан. Цьмяны, без жыцця (пра вочы, погляд). Бародка сядзеў пануры, маўклівы, змораны на выгляд, з патухлымі вачамі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

иста́сканный разг.

1. зно́шаны; зано́шаны; зацяга́ны; патрапа́ны;

2. перен. (изнурённый) змардава́ны, змо́раны, знясі́лены;

иста́сканный вид змардава́ны (знясі́лены) вы́гляд;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

умо́танный

1. абкру́чаны, абмата́ны, укру́чаны, умата́ны;

2. умата́ны;

3. вы́матаны; змардава́ны, змо́раны, сто́млены, знясі́лены; см. умота́ть 1—3;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уто́млены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад утаміць.

2. у знач. прым. Абяссілены, змораны цяжкай працай ці якім‑н. іншым заняткам. Не раз, утомлены дарогай, Жыццём вясны мае ўбогай, К табе я ў думках залятаю І там душою спачываю. Колас. // Які выражае зморанасць. Куды старая выбралася з дому? Праведаць сына? Ці паклікаў зяць?.. Пагляд утомлены не мог сказаць. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спаце́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Пакрыты потам; потны. Змораны, спацелы, я адчапіў бароны, каб ехаць на абед. Грамовіч. Жанчыны сядзяць на мяхах, выціраюць спацелыя твары. Асіпенка. Госць пачынае пацепваць плячыма, бо спацелая кашуля ліпне да цела. Карамазаў.

2. Пакрыты вільгаццю; запацелы. Макар працёр спацелую шыбу далоняй і прыпаў да рамы. Дуброўскі. Ужо не было чаго і рабіць, а брыгадзір Апанас Высеўка ўсё хадзіў між тых пахучых мэдлікаў ды спацелыя каласы гладзіў. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)