злосць, ‑і, ж.

1. Пачуццё варожасці, нядобразычлівасці ў адносінах да каго‑н.; жаданне прычыняць зло. Прыгадвалася, як Аніс накінуўся на яго, але злосці ў Макара на Аніса не было. Дуброўскі. У поглядзе Карнейчыка адчувалася ўнутраная злосць да гэтага чалавека. Барашка.

2. Пачуццё гневу, незадаволенасці, раздражнення. Іншы раз Рамана брала злосць, але не надоўга. Так было, калі ён аднойчы прыехаў з лесу стомлены і знямоглы. Чарнышэвіч. Максім адчуваў, як закіпае ў глыбіні грудзей злосць і намагаўся задушыць яе. Шамякін.

•••

Лопнуць ад злосці гл. лопнуць.

На злосць каму — тое, што і на зло (гл. зло).

Як на злосць — тое, што і як на зло (гл. зло).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зло́сна нареч.

1. зло, зло́бно; же́лчно; серди́то; раздражённо;

2. зло, зло́бно; зло́стно; в сердца́х;

3. я́ро, я́ростно;

1-3 см. зло́сны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

На́капась ’напасць’ (круп., Сл. ПЗБ). Відаць, да ка́пасцьзло, непрыемнасць’, на ка́пась ’на зло’, гл. ка́пасны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сагразі́ць сов., разг. (каму) сде́лать на зло (кому); доня́ть (кого)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

анто́німы, ‑аў; адз. антонім, ‑а, м.

Пары слоў з процілеглым значэннем: праўда — хлусня, дабро — зло і пад.

[Ад грэч. anti — супраць і onyma — імя, назва.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накпі́ць сов. (з каго, чаго) насмея́ться (над кем, чем), поиздева́ться (над кем, чем), пошути́ть (зло) (над кем, чем), подшути́ть (зло) (над кем, чем)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насмеха́ться несов. насміха́цца (з каго, чаго); (зло) кпіць (з каго, чаго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поостри́тьII сов. (наговорить острот) павастрасло́віць; (зло) пакпі́ць, панасміха́цца; (пошутить) пажартава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няўдзя́чны, -ая, -ае.

1. Які не праяўляе ўдзячнасці за зробленыя паслугі.

Нельга быць няўдзячным.

2. Які не апраўдвае патрачаных намаганняў, надзей.

Няўдзячная работа.

|| наз. няўдзя́чнасць, -і, ж.

Чорная няўдзячнасцьзло замест удзячнасці за зробленыя паслугі, дабро.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шко́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Насякомае, якое прыносіць шкоду раслінам.

Шкоднікі злакаў.

2. Чалавек, які прычыняе шкоду, зло народу, дзяржаве, а таксама ўвогуле прыносіць шкоду каму-н.

|| прым. шко́дніцкі, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)