зві́нчваць

‘паварочваць, укручваць або выкручваць вінт, шрубу; здымаць што-небудзь праз выкручванне вінта; з'язджаць, сыходзіць, збягаць’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. зві́нчваю зві́нчваем
2-я ас. зві́нчваеш зві́нчваеце
3-я ас. зві́нчвае зві́нчваюць
Прошлы час
м. зві́нчваў зві́нчвалі
ж. зві́нчвала
н. зві́нчвала
Загадны лад
2-я ас. зві́нчвай зві́нчвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час зві́нчваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фатаграфаваць, здымаць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Сыма́цьздымаць’ (Чуд.), сыймаць ’тс’ (Нас.). Параўн. рус. сыма́ть ’тс’ < съ + *jmati (Фасмер, 3, 817); гл. імаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прылу́пка ’палонка’ (віл., Сл. ПЗБ). Да про́лубка (гл.) у выніку дээтымалагізацыі і збліжэння з лупі́ць ’біць, здымаць кару’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дазна́нне, ‑я, н.

Папярэдняе адміністрацыйнае расследаванне. Панцялейку няёмка было слухаць гэтыя апраўданні: ён жа не следчы які, каб здымаць дазнанне. Сабаленка. — Дазнання больш рабіць не будзем, — сказаў Гунава ад’ютанту. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халту́ршчык, ‑а, м.

Разм. зневаж.

1. Той, хто займаецца халтурай (у 1 знач.). [Гаспадар:] — Мы вырашылі рабіць.. [рамонт кватэры] самі. Падлічылі, .. колькі на гэта пойдзе грошай. Аказалася, што ледзь не ў два разы дзешавей, чым здзіраюць халтуршчыкі. Паслядовіч.

2. Той, хто працуе або робіць што‑н. нядобрасумленна, неахайна. Халтуршчыкі здымаць не будуць фільмы, Бо іх саміх здымаць пачнуць у нас. Панчанка. Няможна, каб у чалавека аднолькава да ўсяго ляжала душа. Ён тады ці абыякавы рамеснік, ці безнадзейны халтуршчык. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Расто́мляцьздымаць стомленасць’ (валож., Жыв. сл.). Дээтымалагізацыя ў выніку скарачэння доўгага зычнага на стыку прыстаўкі і кораня ў рас‑стомляць. Да стома (гл.). Семантычнае развіццё — пад уплывам аднаго са значэнняў прэфікса.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трэнірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.

Навучаючы каго‑н., праводзіць сістэматычныя практыкаванні ў чым‑н. Трэніраваць гімнаста. Трэніраваць футбалістаў. □ Штоночы трэніравалі партызан: вучылі бясшумна здымаць вартавых. Шамякін. // Практыкуючы, развіваць, прывучаць да чаго‑н. Трэніраваць памяць. Трэніраваць волю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зды́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. знімаць, здымаць — зняць (у 11 знач.). Здымка фільма.

2. Вызначэнне месцазнаходжання пунктаў і ліній на мясцовасці для складання плана, карты. Картаграфічная здымка.

•••

Панарамная здымка — спосаб кіназдымкі, калі паступовым вярчэннем кінаапарата здымаецца вялікая прастора.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́мера, -ы, мн. -ы, -мер, ж.

1. Ізаляванае памяшканне спецыяльнага прызначэння ў некаторых установах.

Дэзынфекцыйная к.

Турэмная к.

2. Закрытая прастора ў сярэдзіне якога-н. прыбора, машыны, збудавання, а таксама закрытая поласць унутры якога-н. органа.

Фатаграфічная к.

К. шлюза.

К. згарання ў рухавіку.

К. сэрца.

3. Фатаграфічны, кінематаграфічны ці тэлевізійны здымачны апарат (разм.).

Здымаць скрытай камерай.

4. Унутраная гумавая абалонка шыны, мяча, якая напаўняецца паветрам.

|| прым. ка́мерны, -ая, -ае (да 2 і 4 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)