Акачу́рыцца ’памерці, здохнуць’ (Нас., Бяльк., Касп.). Гл. качурыцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́пруціцца, ‑пручуся, ‑пруцішся, ‑пруціцца; зак.

Разм.

1. Выпраміцца, напружыцца. Рыбіна выпруцілася і выскачыла з сеткі.

2. Груб. Памерці; здохнуць. — Найшла ў двор, каб ты выпруцілася, — крыкнула не сваім голасам на свінню дзяўчынка. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скапы́ціць ‘стаптаць капытамі’ (Нар. лекс.), скапы́таваць ‘тс’ (Варл.), скапы́ціцца ‘спатыкнуцца’ (ТСБМ, Нас., Шат., Гарэц., Юрч., Варл., Сцяшк., Жд. 2, Бяльк.), ‘памерці, здохнуць’ (Шат., Касп., Байк. і Некр.), ‘памыліцца’ (ТСБМ, Янк. Мат.), ‘скасіцца, сказіцца’ (Бяльк.), скапу́ціцца, скопу́ціцца ‘памерці, здохнуць’ (ТС). Рус. скопы́тить ‘стаптаць капытамі, збіць’, скопы́титься ‘зваліцца ад стомленасці, хваробы; памерці’, польск. skopycić się ‘дастаць хваробу капыта (аб кані)’, ‘спатыкнуцца, памыліцца’. Да капыта (гл.); для значэння ‘памерці, здохнуць’ нельга выключыць уплыў папярэдняга слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скачаро́жыцца ‘сагнуцца’ (Юрч. Фраз. 1), скучуры́жыцца ‘памерці, здохнуць’ (Бяльк.). Да качарга (гл.), качарэжка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апрэ́гчыся, апрагуся, апражэшся, апражэцца; апражомся, апрашацеся, апрагуцца; зак.

Разм. груб. Сканаць, здохнуць ад чаго‑н. празмернага. Юрка не скажа Акцызніку ні слова, ён яго зусім не чуе, хай той крычыць, аж апражэцца, — ён думае зусім-зусім пра другое. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Выпрага́цца ’высмажвацца, спальвацца; выбівацца з сіл’ (Нас.). Гл. пражыць. Сюды ж, магчыма, і вы́прагчысяздохнуць’ (Шатал.), г. зн. ’страціць апошнія сілы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ге́гнуць ’памерці; забіць’ (Сцяц.). Здаецца, гукапераймальнага паходжання Параўн. рус. ге́кнуть ’ударыць, упасці’, ги́гать ’шумець, запалохваць крыкам’, укр. гигнути ’шпурнуць, кінуць на зямлю; здохнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

капы́т, ‑а, М ‑пыце, м.

Рагавое ўтварэнне на канцы ног у некаторых млекакормячых. Калі-нікалі праязджала павольна калымага, .. пацоквалі падкаваныя конскія капыты. Колас. На паляне між дубоў — Шмат слядоў Ад капытоў. Муравейка. Адбіваецца кабылка Капытамі ад ваўкоў. Якімовіч.

•••

Задраць капытыздохнуць (пра жывёліну), памерці (пра чалавека).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падо́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Здохнуць (пра жывёлін, насякомых). — Мы худобу пракормім, — падвясельваў бацьку Папас, — сена дастанем, насячом гучкоў, вецця, галін — не падохне жывёла. Колас. // Груб. Памерці (пра людзей). [Селянін:] — А ў.. [брата] жонка там жа [у сібірскай тайзе] падарвалася і памерла.. Каб яшчэ там жыць, дык і самі падохлі б, як пацукі. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лу́пнуць ’памерці’ (Грыг.) — у выніку пераносу значэння з лу́пнуць ’ударыць’ (бых., Мат. Маг.), лу́пнуць ’трэснуць, разламацца’ пры ад’ідэацыі рус. смал. лу́нуць ’памерці, здохнуць’. Да лупіць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)