мя́цца¹, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., мне́цца; незак.

Рабіцца няроўным, нягладкім, збірацца ў складкі.

Гэта матэрыя мнецца.

|| зак. змя́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., самне́цца і памя́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -мне́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бро́снець, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -нее; незак.

Пакрывацца бросняй (пра вадкасць).

|| зак. забро́снець, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -нее.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дагартава́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ту́ецца; зак.

Дасягнуць патрэбнага гарту.

Сталь дагартавалася.

|| незак. дагарто́ўвацца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даражэ́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -э́е; незак.

Павышацца ў цане.

Мэбля даражэе.

|| зак. падаражэ́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -э́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спрасці́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., спро́сціцца; зак.

Стаць болын простым (звычайна пра склад, структуру чаго-н.).

Канструкцыя збудавання спрасцілася.

|| незак. спрашча́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

танне́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́е; незак.

Станавіцца таннейшым.

Абутак не таннее.

|| зак. патанне́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ту́хнуць¹, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не; тух, ту́хла; незак.

1. Пераставаць гарэць, свяціць; гаснуць.

Агонь тухне.

Свечка тухне.

2. перан. Слабець, памяншацца.

Надзея тухне.

|| зак. пату́хнуць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не; пату́х, -хла, ату́хнуць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не; ату́х, -хла і сту́хнуць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не; стух, -хла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

барахлі́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -лі́ць; незак. (разм.).

Працаваць дрэнна, з перабоямі (звычайна пра маторы, механізмы і інш.).

Тэлевізар барахліць.

Сэрца барахліць (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

барвяне́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не́е; незак.

Тое, што і барвавець.

Барвянеюць сцягі.

|| зак. пабарвяне́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тры́зніцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ніцца; незак.

Здавацца, уяўляцца; вярзціся.

Гэта яму трызніцца.

|| зак. прытры́зніцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ніцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)