адсе́яць, -се́ю, -се́еш, -се́е; -се́й; -се́яны; зак.

1. што. Прасейваннем адцзяліць.

А. асцюкі ад мукі.

2. перан., каго-што. Выключыць, звольніць.

А. двоечнікаў з універсітэта.

3. што. Перасеяць участак, дзе вымакла або не ўзышла збажына.

Адсеялі азіміну ярыной.

|| незак. адсява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і адсе́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адсява́нне, -я, н., адсе́йванне, -я, н. і адсе́ў, -се́ву, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наспі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

1. Спісаць з напісанага кім‑н. у значнай колькасці. Наспісваць куплетаў са спеўніка.

2. Выбракаваць пры інвентарызацыі ў значнай колькасці.

3. Адлічыць, звольніць многіх (з асабовага складу, уліку чаго‑н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́тарачыць ’вытарашчыць вочы’ (З нар. сл., навагр.). Рус. дыял. вы́торочить ’абшыць, аблямаваць’ і ’высунуць, вытарашчыць вочы’; ’выстраіцца, убрацца’, вы́торочки ’вочы, зрэнкі’. У бел. запазычанне з рус., таму што слова цалкам ізаляванае. Не зусім ясна, ці звязана рус. выторочить ’тарашчыць вочы’ з вы́торочить, торочи́ть, торока (гл. таро́кі). Магчыма семантычнае развіццё: выторочитьзвольніць з тарокаў’ → ’выцягнуць, высунуць вонкі’ → ’вытарашчыць вочы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раздо́брыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Разм. Праявіць дабрату, шчодрасць. Пан Вашамірскі нават раздобрыўся і загадаў аканому звольніць Язэпа на цэлы тыдзень ад работы ў дварэ. Бядуля. Антось падняў ламачыну і паразганяў .. [вераб’ёў]. Потым чамусьці раздобрыўся — вынес са склада прыгаршчы аўса, высыпаў на траву. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скараці́ць, -рачу́, -ро́ціш, -ро́ціць; -ро́чаны; зак.

1. што. Зрабіць кароткім або больш кароткім.

С. артыкул.

С. тэрмін адпачынку.

2. што. Зменшыць колькасна або па велічыні, у аб’ёме.

С. пасевы жыта.

С. расходы.

3. каго (што). Звольніць з работы, службы ў выніку скарачэння штату супрацоўнікаў (разм.).

Скараціць дроб — у матэматыцы: падзяліць лічнік і назоўнік на агульны дзельнік.

|| незак. скарача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. скарачэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звальня́ць несов.

1. увольня́ть; (с занимаемого места, должности) смеща́ть; отстраня́ть; (от дела) устраня́ть;

2. (из учебного заведения) отчисля́ть;

1, 2 см. зво́льніць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

назніма́ць і наздыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

1. Зняць нейкую колькасць за некалькі прыёмаў. Назнімаць адзення з вешалкі. Назнімаць бялізны з вяроўкі. Назнімаць вяршкоў з малака.

2. Вызваліць ад работы, звольніць з пасады вялікую колькасць людзей.

3. Зрабіць нейкую колькасць здымкаў. [Жарнавік], ездзячы па Палессі, наздымаў краявідаў, сёл, дарог. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отказа́ть сов.

1. адмо́віць;

2. (завещать) уст. адпіса́ць; завяшча́ць;

3. (уволить) уст. зво́льніць;

4. (о механизме) пераста́ць дзе́йнічаць; стаць, сапсава́цца; см. отка́зывать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адста́віць, -та́ўлю, -та́віш, -та́віць; -та́ўлены; зак.

1. што. Паставіць на новае месца, пераставіць.

А. крэсла ўбок.

2. што. Адвесці ўбок, выставіць.

А. нагу.

3. каго-што. Звольніць, зняць; вызваліць ад выканання якіх-н. абавязкаў; пазбавіць магчымасці займацца якой-н. справай (уст.).

А. ад выканання абавязкаў.

4. што і без дап. Адста́віць! Каманда, якая азначае адмену папярэдняй каманды або загад спыніць што-н.

А. размовы ў страі!

|| незак. адстаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адлічы́ць, -лічу́, -лічыш, -лічыць; -лічаны; зак., каго-што.

1. Лічачы ад умоўнай адзінкі, назваць, паказаць колькасць чаго-н.

Гадзіннік адлічыў дзесяць гадзін.

2. Налічыўшы, аддзяліць пэўную колькасць чаго-н.

А. дваццаць рублёў.

3. Вылічыць, утрымаць з якой-н. сумы.

А. з зарплаты частку грошай.

4. Выключыць з ліку навучэнцаў з якой-н. установы і пад; тое, што і звольніць (афіц.).

А. прагульшчыкаў з завода.

А. з універсітэта.

|| наз. адлі́к, -у, м. А. часу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)