ганара́р, ‑у, м.

Грашовая ўзнагарода, якая выплачваецца літаратарам, мастакам і інш. творчым работнікам за іх працу. Стась учора паведаміў, што для выдання газеты спецыяльных грошай няма, што супрацоўнікі газеты.. працуюць больш з-за ідэі, чым з-за ганарару. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стымулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак. і незак., каго-што.

Паскорыць (паскараць) або ўзмацніць (узмацняць) ажыццяўленне чаго‑н. Стымуляваць развіццё раслін. Стымуляваць развіццё жывёлагадоўлі. □ Людзі працы ўмеюць пастаяць за плён сваёй працы, за свае здабыткі, за сваю свабоду. Бо толькі свабода стымулюе стваральную працу. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасі́льны, ‑ая, ‑ае.

Адпаведны з сіламі, магчымасцямі. І ўжо з маленства яны браліся за пасільную працу, каб не быць дармаедамі, як часта казаў руплівы і працавіты бацька паэта. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сімуля́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Чалавек, які сімулюе што‑н., прытвараецца. [Максім:] — Доктар гаворыць, што мы сімулянты і нам пара за працу брацца. Не трэба дарэмна прычыняць іншым клопаты. Машара.

[Ад лац. simulans, simulantis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Андына́рыя ’пачасавая плата за працу прадуктамі’ (БРС, Мядзв.), андынара ’тс’ (Жд., Сцяшк.), ондынарія, ондынарійный ’звычайны’, ’атрымліваемы ў якасці андынарыі’ (Нас.). З ардынарыя (гл.) у выніку асіміляцыі першага зычнага з наступным, а таксама для андылярыя, андыралія ў выніку дысіміляцый іншых зычных. Літ. andinárija, andinárčikas < бел. (LKŽ, 1, 135).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пла́та1 ’выплата, узнагарода за працу, службу ці за атрыманую рэч’, ’грашовая кампенсацыя’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк., Варл., Сцяшк. Сл.), укр. пла́та, рус. пла́та, польск. płaca (< *plat‑ja) ’від аплаты ў судзе’ (XV ст.), пазней ’плата за працу’, старое płata ’аплата’, в.-луж. płata ’плата, плацеж’, чэш. pláce, plat, славац. pláca, plat, славен. plȃt узнагарода’, pláča ’жалаванне’, серб.-харв. пла́та, пла́ћа ’плата, заробак’, макед., балг. плата ’тс’. Прасл. *plata, *platja, утворанае ад *platiti (Банькоўскі, 2, 615), якое ад *platъ > плат1 (гл.), было запазычана ў прагерм. мову (Мартынаў, Язык, 23–24). Паводле Фасмера (3, 274), ад *plata ўтворана *platiti.

Пла́та2 ’гатунак са скуры каніны’ (Касп.), рус. дыял. плат ’моцная скура для ботаў, якая не прапускае ваду’, польск. płat ’кавалак скуры’. Развіліся з плат1 (гл.) ’кавалак палатна’. Канец слова — пад уплывам ску́ра.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

запрасі́ць, -рашу́, -ро́сіш, -ро́сіць; -ро́шаны; зак.

1. каго. Папрасіць прыйсці.

З. у госці.

З. на пасяджэнне.

2. каго. Прапанаваць выканаць якую-н. работу, даручэнне.

З. на працу ў аддзел.

З. кансультанта.

3. што. Назваць высокую цану за што-н.

З. за тавар вельмі дорага.

Сардэчна запрашаем — ветлівае запрашэнне.

|| незак. запраша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 2 знач.), запра́шваць, -аю, -аеш, -ае (да 3 знач.) і запро́шваць, -аю, -аеш, -ае (да 3 знач.).

|| наз. запрашэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адгуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак.

1. Скончыць гуляць; правесці нейкі час не працуючы (разм.).

А. водпуск.

2. што. Пабыць у адгуле за звышурочную працу ў выхадны.

3. што. Згуляць, адсвяткаваць (разм.); правесці некаторы час на гуляннях.

А. вяселле.

|| незак. адгу́льваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).

|| наз. адгу́л, -у, мн. -ы, -аў, м. (да 2 знач.).

Заўтра ў мяне а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запрэ́гчы, -прагу́, -пражэ́ш, -пражэ́; -пражо́м, -пражаце́, -прагу́ць; -ро́г, -рэ́гла; -ражы́; -рэ́жаны; зак., каго-што.

1. Вупражжу злучыць з павозкай для цягі.

З. каня ў калёсы.

2. перан. Нагрузіць цяжкай работай (разм.).

|| незак. запрага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. запрэ́гчыся, -рагу́ся, -ражэ́шся, -ражэ́цца; -ражо́мся, -ражаце́ся, -рагу́цца; -ро́гся, -рэ́глася; -ражы́ся (разм.).

З. ў работу (перан.: узяцца за цяжкую працяглую працу); незак. запрага́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Працэ́нт ’сотая доля ліку’, ’даход за кожныя сто рублёў капіталу’, ’плата за пазыку’ (ТСБМ), про́цэнт ’тс’ (Нас.), працэ́нты ’надзел сенакосу ў разлік за працу ў калгасе’ (Сцяшк. Сл.). Як сведчыць націск, праз рус. проце́нт з ням. Prozent, якое, у сваю чаргу, з італ. per cento, якое потым набыла лацінізіраваную форму pro centoза сто’ (аб рус. слове гл. Фасмер, 3, 386, з літ-рай). Форма про́цэнт у Насовіча з польск. procent ’працэнт’, хаця параўн. рус. пар. про́цент ’працэнт’. Пра гісторыю слова ў беларускай мове гл. Дода, Тэрм. бюлетэнь, 1, 42–45.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)