курну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Зацягнуцца дымам адзін раз; трохі пакурыць. — Эх, братцы! Курнуць бы, Эх, курнуць! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забро́снець, ‑ее; зак.

Пакрыцца, зацягнуцца бросняй, цвіллю. [Над рэчкай] стаяў туман, а нізкі масток быў хісткі і насціл на ім заброснеў. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подёрнуться зацягну́цца, мног. пазаця́гвацца; пакры́цца; засла́цца; затума́ніцца; аху́тацца; см. подёргиваться 1.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нахма́рыць, ‑рыць; безас. зак.

Стаць пахмурным; зацягнуцца хмарамі (пра неба). Пасля абеду нахмарыла. Неяк непрыкметна і хутка зацягнула неба высокая лёгкая воблачнасць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забрести́ сов., разг. зайсці́, мног. пазахо́дзіць; зацягну́цца, мног. пазаця́гвацца; завалачы́ся, мног. пазавалака́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вде́ться

1. (о нитке) уцягну́цца, зацягну́цца;

2. (просунуться) прасу́нуцца; (всунуться) усу́нуцца; (вставиться) уста́віцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заснава́цца, ‑снуецца; зак.

1. Узнікнуць, утварыцца. На месцы былой дрыгвы заснаваўся і з небывалай сілай пачаў расці сацыялістычны горад. Кудраўцаў.

2. Пакрыцца, зацягнуцца (павуціннем, смугой і пад.). Лес туманам заснаваўся, Луг расой акрыўся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загаі́цца, ‑гоіцца; зак.

Зацягнуцца, зарубцавацца (пра рану); зажыць. У суседа гэтага рука правая адарвана, і хоць загаілася рана, але баіцца холаду. Галавач. Сядзіць Ілька са шрамам на ілбу, што нядаўна загаіўся, і слухае. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заволо́чься (закрыться — о небе, глазах) завалачы́ся, мног. пазавалака́цца, пазавала́квацца, зацягну́цца, мног. пазаця́гвацца, засла́цца, мног. пазасціла́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

затармазі́цца, ‑мозіцца; зак.

1. Запаволіць, спыніць свой рух пад дзеяннем тормаза. Машына затармазілася.

2. перан. Разм. Затрымацца, зацягнуцца ў сваім развіцці, руху. Наступленне на правым флангу затармазілася, прычым гэта ставіла пад пагрозу фланг Сібірака. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)