пленя́ться

1. (очаровываться) зачаро́ўвацца; (увлекаться) захапля́цца;

2. страд. бра́цца ў пало́н; палані́цца; зачаро́ўвацца; чарава́цца; прыва́блівацца, ва́біцца; см. пленя́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прельща́ться

1. (соблазняться) спакуша́цца;

2. уст. (увлекаться) захапля́цца; (влюбляться) улюбля́цца;

3. страд. спакуша́цца; ва́біцца, зачаро́ўвацца, чарава́цца; см. прельща́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гара́чнасць, ‑і, ж.

Страснасць, палкасць, схільнасць захапляцца чым‑н. Гарачнасць натуры. □ — Дык давайце туды і пойдзем! — з гарачнасцю падхапіў самы шустры ў звяне піянер Валодзя. Якімовіч. // Паспешлівасць пры выбары рашэння, нястрыманасць, запальчывасць. [Камандзір] баяўся сваёй гарачнасці і сілай стрымліваў парыванні, каб не разгневаць Наталлю Максімаўну. Дудо.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насі́цца, нашу́ся, но́сішся, но́сіцца; незак.

1. Шпарка перамяшчацца (бегаць, лятаць) у розных напрамках.

Ластаўкі насіліся над сажалкай.

Н. па хаце.

2. Быць, знаходзіцца ў нашэнні.

Паліто доўга носіцца.

3. Празмерна захапляцца кім-, чым-н.; удзяляць шмат увагі чаму-н. (разм.).

Н. з ідэяй.

4. перан. Разносіцца, распаўсюджвацца (пра чуткі, гукі, пахі).

Над поплавам насіўся пах свежага сена.

Насіцца ў паветры — пра блізкі надыход чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Но́раччу, норэччу ’настойліва, заўзята’ (ТС). Няясна; зыходны назоўнік *норэч ’ахвота; настойлівасць, заўзятасць’ быў бы блізкі да літ. norėti ’жадаць, хацець’, norėtis ’хацецца’, noras !жаданне, ахвота’, параўн. таксама noriai ’ахвотна’. Ці не сюды ж і славен. norėti ’дурэць, губляць галаву, захапляцца’ і асабліва noriau ’бойкі, гарэзлівы’, якія Бязлай (2, 227) выводзіць з ням. (баварска-аўстрыйскага) Narr, дыял. nęr ’дурны’?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ціка́віцца, ‑каўлюся, ‑кавішся, ‑кавіцца; незак., кім-чым.

1. Імкнуцца атрымаць звесткі аб кім‑, чым‑н., даведацца пра каго‑, што‑н. Цэнтральны штаб партызанскага руху вельмі цікавіўся справамі ў акупіраваным Мінску. Карпаў.

2. Разм. Захапляцца кім‑, чым‑н., імкнуцца да каго‑, чаго‑н. Цікавіцца тэатрам. □ Дзяўчатамі .. [Адам] не цікавіўся. Усе яны здаваліся яму на адзін твар. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эпіцэ́нтр, ‑а, м.

Спец. Вобласць на паверхні зямлі, непасрэдна размешчаная пад ці пад ачагом разбуральных сіл (землетрасення, выбуху і пад.). Эпіцэнтр землетрасення. Эпіцэнтр ядзернага выбуху. // перан. Кніжн. Месца, дзе з найбольшай сілай праяўляюцца якія‑н. з’явы, падзеі. Паэту ёсць чым захапляцца І ёсць па кім раўняць хаду, Калі ён прагне набліжацца У эпіцэнтр народных дум. Свірка.

[Ад грэч. épi — на, над, пры і лац. centrum — акружнасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Любава́цца ’разглядаць з захапленнем, з задавальненнем’, ’наглядаць за чыёй-небудзь дзейнасцю з задавальненнем’, ’мець уцеху’ (Яруш., ТСБМ, Нар. Гом.), любава́ць ’любіць, любавацца’ (Нас.). Укр. любувати(ся), любовати, рус. любоваться, ст.-рус. любовати, польск. lubować się, н.-луж. lubowaś, в.-луж. lubować, чэш. libovati si, ст.-чэш. ľubovati, славац. ľubovať si, славен. ljubováti, ljúbovati, серб.-харв. љубовати, макед. љубува се, балг. любува се. Прасл. lʼubovatiзахапляцца нечым’, утворанае ад lʼubъ (Слаўскі, 4, 358–359). Да лю́бы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тэа́тр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Род мастацтва, у якім жыццё адлюстроўваецца праз драматычнае дзеянне на сцэне.

Музычны т.

Захапляцца тэатрам.

2. Установа, якая мае пэўны склад артыстаў і ставіць спектаклі, а таксама памяшканне, дзе на сцэне паказваюцца драматычныя творы.

Калектыў тэатра.

Працаваць у тэатры.

3. перан. Месца, дзе разгортваюцца, адбываюцца якія-н. значныя падзеі.

Т. ваенных дзеянняў.

4. Сукупнасць драматычных твораў якога-н. пісьменніка або літаратурнай школы.

Т.

Шэкспіра.

Акадэмічны тэатр — ганаровая назва, якая прысвойваецца ўзорным дзяржаўным тэатрам.

|| прым. тэатра́льны, -ая, -ае (у 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здо́льны, ‑ая, ‑ае; ‑лен, ‑льна.

1. Які мае здольнасць (у 1 знач.); які можа або ўмее што‑н. рабіць. Здольны захапляцца. □ Высокі, спрытны, стройны, да работы ўсякай здольны. Дубоўка. Героі любоўнай лірыкі Танка — маральна здаровыя людзі, яны здольны на глыбокае і моцнае пачуццё. У. Калеснік.

2. Які мае здольнасці (у 2 знач.); таленавіты. Здольны артыст. Здольны інжынер. □ «Няўжо гэта праўда, што .. [Аленка] такая здольная?» — думаў Сцёпка і не хацеў даваць веры. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)