пацве́рдзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -дзі; -джаны; зак., што і з дадан.
Прызнаць правільнасць чаго-н., засведчыць, пераканаць у верагоднасці чаго-н.
П. думку прыкладам.
Пацвердзі, што я не абманваю.
|| незак. пацвярджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. пацвярджэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.; прым. пацвярджа́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
змацава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак.
1. што. Моцна злучыць.
З. бярвёны скобамі.
Сумесная барацьба іх яшчэ больш змацавала (перан.).
2. што чым. Засведчыць што-н. (афіц.).
З. дакумент подпісам.
З. подпіс пячаткай.
|| незак. змацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. змацава́нне, -я, н. і змацо́ўванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
апратэстава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
1. Заявіць пратэст супраць чаго‑н.; не згадзіцца з чым‑н. Апратэставаць рашэнне суддзі.
2. Засведчыць афіцыйна факт няплаты ў тэрмін па вэксалю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нападпі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Засведчыць сваім подпісам вялікую колькасць якіх‑н. папер. [Марына:] — Вы нападпісвалі бог ведае колькі заяў [на грошы], а ў касе ж ні капейкі няма на зарплату. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
азнаменава́ць, ‑мяную, ‑мянуеш, ‑мянуе; зак., што.
1. Засведчыць што‑н., з’явіцца выражэннем чаго‑н.
2. Адзначыць чым‑н. (якую‑н. падзею, урачыстую дату і пад.). Багатым ураджаем калгаснікі азнамянуюць слаўную дату. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засве́дчаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад засведчыць.
2. у знач. прым. Завераны подпісам і пячаткай. У кішэні каля сэрца Я нашу яе. Чаму? Бо засведчанай даведцы Болей вераць, чым каму. Непачаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяча́тка ж. печа́ть; (небольшая) печа́тка;
п. ўстано́вы — печа́ть учрежде́ния;
засве́дчыць по́дпіс ~кай — удостове́рить по́дпись печа́тью;
сердалі́кавая п. — сердоли́ковая печа́тка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
заве́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак.
1. каго (што) у чым. Запэўніць у верагоднасці чаго-н., паручыцца за што-н. «Усё будзе зроблена як мае быць», — заверыў старшыня.
2. што. Засведчыць, змацаваўшы подпісам, пячаткай.
З. подпіс.
З. дакумент.
|| незак. завяра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. завярэ́нне, -я, н. (да 1 знач.), завяра́нне, -я, н. (да 2 знач.) і заве́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
заве́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
1. Запэўніць у верагоднасці чаго‑н.; паручыцца за што‑н. — Прыйду, прыйду, — заверыла Зося [Рыгора], моцна паціскаючы яго руку. Гартны. Узяўся парты нарабіць Дырэктар райпрамкамбіната. «Усё зраблю, як мае быць! — заверыў ён, — клянуся — свята!» Корбан.
2. Засведчыць правільнасць або сапраўднасць чаго‑н. подпісам, пячаткай. Заверыць подпіс. Заверыць дакумент.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абавя́зак, ‑зку, м.
Тое, што хто‑н. павінен выконваць у адпаведнасці з грамадскімі або асабістымі патрабаваннямі. Усеагульны воінскі абавязак. Пачэсны абавязак. Пачуццё абавязку. Правы і абавязкі грамадзян. □ Воінская служба ў радах Узброеных Сіл СССР — ганаровы абавязак савецкіх грамадзян. Канстытуцыя СССР. [Жлукта:] Прыбыўшы ў ваш горад, я палічыў абавязкам засведчыць вам сваю пашану. Крапіва. // звычайна мн. (абавя́зкі, ‑аў). Сукупнасць спраў або даручэнняў, ускладзеных на каго‑н. і абавязковых для выканання. Выконваць абавязкі. Ускласці абавязкі. □ Свае старшынскія абавязкі Люба здала Міхалу. Васілевіч.
•••
Несці абавязкі гл. несці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)